Дата:
04.06.2019 пачатак у 19:00
Месца: Малая зала імя Р.Шырмы
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:
В.А.Моцарт. Саната Рэ мажор для скрыпкі і фартэпіяна, КV 306
Л. ван Бетховен. Саната ля мінор для скрыпкі і фартэпіяна, ор.23
Ф.Шуберт. Трыо Мі-бемоль мажор для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі, ор.100
Светлай памяці Алега Алоўнікава
Канцэрт камернай музыкі
Пётр Ліхтэн скрыпка
Станіслаў Петчанка віяланчэль
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар
Юрый Гільдзюк фартэпіяна
“…І гасне дзень у задуменні, як гаснуць жыцця летуценні…”
Светлай памяці музыканта Алега Алоўнікава прысвечаны светлы вечар чэрвеньскага лета.
4-га чэрвеня — канцэрт-успамін наўздагон прамінулым шчаслівым дням юнацтва, жыццёвым сцяжынам, дарогам, гастрольным падарожжам. Ім — няспынная цеплыня сэрца.
Не ўсё паддаецца тлумачэнню. Але сцяжыны сыходзяцца і некалі ўсё прыходзіць да згоды і разумення.
Калі гучыць музыка, дробнае страчвае сваю значнасць. Галоўнай перашкодай у стварэнні прыгожых нот становіцца неадольны сардэчны сум…
4 чэрвеня — канцэрт камернай музыкі светлай памяці музыканта Алега Алоўнікава.
Ларыса Сімаковіч