Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Вялікі фартэпіянны марафон

Дата: 22.06.2019 пачатак у 10:00
Катэгорыя: Камерная музыка

ВЯЛІКІ ФАРТЭПІЯННЫ МАРАФОН

Музыканты ў падтрымку спартсменаў! 12 гадзін фартэпіяннай музыкі!

ЖЫВЫ ГУК

 

“Беларуская дзяржаўная філармонія адчыняе свае дзверы і запрашае 22 чэрвеня 2019 года ўсіх жыхароў і гасцей горада Мінска на «Вялікі фартэпіянны марафон», у рамках якога на працягу 12 гадзін будзе гучаць фартэпіянная музыка ў выкананні вядучых беларускіх музыкантаў.

Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску – гэта не толькі спартыўныя спаборніцтвы! Гэта перш за ўсё незабыўнае свята, што аб’ядноўвае людзей усёй Еўропы і адкрывае Беларусь як месца з бязмежнымі магчымасцямі для рэалізацыі ідэй і праектаў у вобласці спорту, турызму, эканомікі і культуры. А свята – гэта музыка, якой заўсёды жыве наш горад!

Марафон праходзіць у рамках культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў пры ўдзеле і спрыянні культурна-адукацыйнай прасторы “Свет класічнай музыкі” http://www.classicalmusic.by і ўстановы адукацыі “Музычная школа Арцёма Шаплыкі” http://www.artgrand.by.

 

У праграме:

– 12 гадзін жывой фартэпіяннай музыкі

– Лепшыя беларускія піяністы

– “Фартэпіянныя дуэлі”

– Нумары на 2–3 раялях, выкананне ў 4–6 рук

– Інтэрактыў (варкшопы, выстава інструментаў, знаёмства з артыстамі, свабодны інструмент і шмат што іншае...)»

 

УВАХОД ВОЛЬНЫ!!!

 

Дэталёвая інфармацыя і рэгістрацыя на http://minsk2019.classicalmusic.by/22/

Большой фортепианный марафон