Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Белорусский поэтический театр одного актёра “Зніч”: моноспектакль “Пяюць начлежнікі” (по Зм.Бядуле)

Дата: 27.11.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Моноспектакль

Да 30-годдзя тэатральна-канцэртнай дзейнасці

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”

МОНАСПЕКТАКЛЬ “ПЯЮЦЬ НАЧЛЕЖНІКІ” (паводле твораў Змітрака Бядулі)

 

«27 лістапада на сцэне  Малой залы  Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца "юбілейны вечар, прысвечаны 30-годдзю тэатральна-канцэртнай дзейнасці Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч”. Гэтай ўрачыстай даце тэатр “Зніч” прысвячае монаспектакль “Пяюць начлежнікі” створаны паводле шматлікіх аповядаў славутага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі: “Дзе канец свету?”, “Вялікодныя яйкі”, “Сон Анупрэя”, “На Каляды к сыну”, “Малітва малога Габрускіка” і іншых. Аднайменны паэтычна-празаічны твор вызначае тэму нашага спектакля – “аб жыцці кожнага чалавека, які прыходзіць у гэты свет”, кожны чалавек “пяе” у гэтым жыцці сваю “песню”… А як жыццё чалавека, так і сам ён – адзіны, больш такога, як ён, няма. І “песня” яго мае “пачатак” ад нараджэння і свой адметны “шлях”… Усе мы – “начлежнікі”, начныя пастыры – таму што ў снах мы марым аб жыцці…

“Шчыры напевы іх і поўны задумы, як цёмнае неба, каторае навісла над імі; як белыя туманы над рэчкай атуляюць яны душу тваю, і на клік гэтай песні звіняць струны сэрца твайго, а ў вачах слёзы блішчаць…” (Змітрок Бядуля) 

Пісьменнік і тэатральны дзеяч Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік, 1886 – 1941) браў актыўны ўдзел у тэатральным жыцці Беларусі. З’яўляўся сябрам мастацкай рады БДТ-1. З 1913 г. выступаў як аўтар шматлікіх крытычных артыкулаў па гісторыі і сучасных праблемах беларускага тэатральнага мастацтва. У 1920-ыя гг. – вядучы тэатральны крытык БССР. У мастацтвазнаўчых працах сцвярджаў значную ролю тэатра ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, адраджэнні беларускай культуры, выхаванні і асвеце масавага гледача. 

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца монаспектакля – лаўрэат міжнародных тэатральных фестываляў Галіна Дзягілева. Режысёр-пастаноўшчык – Таццяна Пацай. Мастак – Ксенія Бяляева-Дзягілева. Касцюм – Ніна Гурло. У спектаклі гучыць музыка ў выкананні гуртоў “Стары Ольса”, “Гуды”, “Палескія песні”. Прэм’ера спектакля адбылася ў 2010 годзе»

Інфармацыя пададзена рэдактарскім аддзелам Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч

Белорусский поэтический театр одного актёра “Зніч”: моноспектакль “Пяюць начлежнікі” (по Зм.Бядуле)