Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч»

×

Паведамленне пра памылку

Notice: Undefined index: HTTP_ACCEPT_LANGUAGE in include_once() (line 2 of /var/www_clients/philharmonic.by/public_html/sites/default/settings.php).
БЕЛАРУСКІ ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР АДНАГО АКЦЁРА “ЗНІЧ”
Тэатральная зала Культурнага цэнтра Касцёла Cв. Сымона і Cв. Алены
вул. Савецкая, 15 (пл.Незалежнасці)
ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ ТЭАТРАЛЬНЫ СЕЗОН
80-годдзю БЕЛДЗЯРЖФІЛАРМОНІІ прысвячаецца

МАЙ  2018 г.

 

03, Чацвер

19-00

Прэм’ера! Монаспектакль “Кроткая” Ф.Дастаеўскі (16+)

Драматычны монаспектакль паводле аднайменнага твору Ф.Дастаеўскага

Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Вячаслаў Шакалідо

Кампазітар – Алег Залётнеў

Сцэнаграфія – народны мастак Беларусі Барыс Герлаван

Спектакль перадае атмасферу Пецярбурга канца ХІХ стагоддзя і распавядае гісторыю – сямейную, спавядальную, пра тое, як складана бывае пачуць адзін аднаго… Гэта гісторыя сутыкнення двух самалюбстваў і страчанай магчымасці шчаслівага кахання.

Заказ квіткоў online

07, Панядзелак

15-00

“Вясёлая каруселя” А. Вольскі (6+)

Монаспектакль-сустрэча

Выканаўца, аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр – заслужаная артыстка РБ Ларыса Горцава

Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржыцкая (цымбалы)

Ларыса Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах выдатнага беларускага паэта Артура Вольскага. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае юнага гледача.А хто пажадае стаць хоць на хвіліну музыкантам ці акцерам… - усё  магчыма на нашай чароўнай каруселі!

Заказ квіткоў online

19-00

“Прыпадаю да нябёс” Я. Янішчыц (16+)

Паэтычны монаспектакль

Выканаўца – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне (цымбалы) – Марыя Кучынская

“Я думала лёсам мне дадзена многа, і многае, праўда, мне лёс падарыў...”. Гэтыя радкі належаць Яўгеніі Янішчыц, для якой паэзія стала жыццём, сфарміравала яе як асобу. Яе паэтычныя вобразы не адпускаюць чытача, нязменна саграваючы сваім святлом.

14, Панядзелак

15-00

“Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” П.Васючэнка, С.Кавалёў

Лялечны монаспектакль (12+)

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі, толькі елі ды спалі. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёліны, ні хлеба кусочка. Таму пайшлі яны ў свет грошы зарабляць, каб ажаніцца на гаспадарлівай прыгажуні. Што з імі здарылася, чым зарабіць марылі, з чаго пачынаюцца бойкі, ды войны, як знайсці свае месца ў жыцці і працы? Аб гэтым і іншым распавядаюць героі спектаклі, авантуры якіх паспяхова заканчваюцца.

Заказ квіткоў online

19-00

Красёнцы жыцця Я. Колас (16+)

Паэтычна-драматычны монаспектакль паводле паэмы “Новая зямля”

Выканаўца – заслужаны артыст РБ Алесь Кашпераў

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае... Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён  не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне. У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня “Дарогі” кампазітара Алега Залётнева.

Заказ квіткоў online

15, Аўторак

19-00

Прэм’ера! Монаспектакль “Кроткая” Ф.Дастаеўскі (16+)

Драматычны монаспектакль паводле аднайменнага твору Ф.Дастаеўскага

Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Вячаслаў Шакалідо

Кампазітар – Алег Залётнеў

Сцэнаграфія – народны мастак Беларусі Барыс Герлаван

Спектакль перадае атмасферу Пецярбурга канца ХІХ стагоддзя і распавядае гісторыю – сямейную, спавядальную, пра тое, як складана бывае пачуць адзін аднаго… Гэта гісторыя сутыкнення двух самалюбстваў і страчанай магчымасці шчаслівага кахання.

Заказ квіткоў online

16, Серада

15-00

“Анёл Ахоўнік” С. Кавалёў (6+)

Монаспектакль паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Спектакль па твору французскай пісьменніцы “Малітвы жывёлаў” – гэта просьбы альбо падзякі розных жывых істот самому Богу. А перадаюць гэтыя просьбы і падзякі Ўсявышняму анёлы-ахоўнікі - маленькія анёлкі і дарослыя анёлы. Адзін з такіх анёлаў і вядзе размовы з рознымі жывеламі, птушкамі і іншымі Божымі стварэннямі. А вось з кім менавіта ідуць размовы і якія ёсць просьбы і падзякі – тое нашы гледачы і пабачаць, і пачуюць, і адгадаюць самі!

Заказ квіткоў online

19-00

“Любіць” А.Вярцінскі (16+)

Паэтычны монаспектакль

Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне – Кірыл Успенскі / Максім Цэхановіч (гітара)

Як цяжка любіць... Любоў часам мае зусім нечаканае праяўленне. Любоў – аснова  ўсяго сутнага, усяго, што існуе на зямлі: “Што значыць зямное шчасце здабыць? Любіць…” У спектакль увайшлі вершы Анатоля Вярцінскага розных гадоў і паэма “Дажынкі”.

Заказ квіткоў online

17, Чацвер

15-00

“Мой маленькі прынц” А. дэ Сент-Экзюперы, пераклад Н. Мацяш (12+)

Монаспектакль

Аўтар інсцэніроўкі,  рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

«Зоркім можа быць адно толькі сэрца», - так сказаў маленькі хлопчык, які прыляцеў на Зямлю з асцяроіда, каб знайсці сабе сябра. Але апынуўся ён у пустыні. Мудрая казка пісьменніка-лётчыка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы актуальна і на сённяшні дзень....

Заказ квіткоў online

21, Панядзелак

15-00

“Граф Глінскі – Папялінскі” А. Вольскі (6+)

Лялечны монаспектакль

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайныя гісторыі адбыліся з вернымі сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных прыгод і з дапамогаю свайго разумнага сябра, хлопец-сірата Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага… І пайшлі сябры шчасця шукаць. Каго ж яны сутрэлі, з кім пасябравалі,  якія прыгоды адбыліся на іх шляху да шчасця і дзе ж сваё  шчасце сябры знайшлі…? Аб гэтым глядачы і даведаюцца на працягу нашага цудоўнага спектакля.

Заказ квіткоў online

19-00

“Не праклінай, што я люблю” Н. Гілевіч (16+)

Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Мікалай Лявончык

Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржычкая(цымбалы)

Монаспектакль паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная, шчымлівая музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі…

Заказ квіткоў online

23, Серада

19-00

Прэм’ера! Монаспектакль “МАМА” паводле Р. Барадуліна і К. Чапэка (16+)

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўца – Галіна Дзягілева

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў

Кампазітар – Алег Залётнеў

Чым чалавек трымаецца ў жыцці? Што дапамагае яму выжыць падчас катастрофы? Толькі сапраўдныя, вечныя каштоўнасці: спачуванне, надзея, вернасць, абавязак і… любоў, якая застаецца, нават калі нашых родных ужо няма побач. Мама – самы дарагі чалавек. Паэзія Рыгора Іванавіча Барадуліна і сюжэт фантастычнай п’есы Карэла Чапэка дапамагаюць адкрыць у сваёй душы гэтую ісціну. І вось вакол мамы Далорэс збіраюцца яе сыны – урач Ондра, лётчык Іржы, Карнэль і Пётра і малодшы Тоні, які піша вершы. Сюжэт спектакля запрашае ўсіх нас да шчырай, адкрытай размовы пры святле хатняй лямпы

Дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра “Зніч” - Галіна Дзягілева
Заказ білетаў: +375 17 331 75 53 (гарадскі); +375 296 77 87 16 (vel), +375 291 55 08 97 (vel); +375 33 601 77 70 (MTC)
 
"Зніч" – даўняя назва свяшчэннага агню. Для тэатра "Зніч" – гэта вобраз, незгасны агонь мастацтва,"святло" лепшых узораў беларускай літаратуры і міравой класікі. Менавіта яны з'яўляюцца вытокам натхнення для стваральнікаў спектакляў тэатра.
У 1989 г. кіраўніцтвам Белдзяржфілармоніі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў створаны Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра "Зніч", які працуе выключна ў жанры монаспектакля. Такая тэатральная форма патрабуе ад выканаўцы віртуознага валодання акцёрскім майстэрствам. Адсутнасць на сцэне партнёраў абумоўлівае цесны кантакт з гледачом, пры неспыннай увазе яго да абвостранага канфлікту драматычнага дзеяння. Таму выкананне монаспектакляў па сілах толькі сапраўдным майстрам сцэны. У пастаноўцы монаспектакля задзейнічаны сцэнаграфія, светавое і музычнае афармленне на падставе рэжысёрскіх распрацовак.

Заснавальнік – дырэктар-мастацкі кіраўнік Галіна Аляксеўна Дзягілева скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1968 г., курс В.Рэдліх і А.Бутакова). У 1968 – 85 гг. у Белорускім тэатры імя Я.Коласа выканала больш за 50 роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Найбольш значныя ролі: Лада ("Снежныя зімы" паводле романа І.Шамякіна), Святлана ("Таблетку пад язык" А.Макаёнка), Караліна ("Кастусь Каліноўскі" У.Караткевіча), Ліза ("Багна" А.Астроўскага), Наташа ("Прыніжаныя і зняважаныя" паводле рамана Ф.Дастаеўскага), Жэнька Камялькова ("А досвіткі тут ціхія..." Б.Васільева) і інш. Створаныя ёй вобразы вылучаюцца шчырасцю, арганічнасцю, мяккім лірызмам, глыбокім спасціжэннем псіхалогіі сцэнічнага характару, мілагучнай мовай. З 1986 г. Галіна Аляксееўна Дзягілева пачала працаваць у г.Мінску ў канцэртна-лекцыйным аддзеле пры Белдзяржфілармоніі. Фактычна ў гэтым аддзеле і пачалася праца па стварэнні новага тэатра. Дзягілева Г.А. – аўтар інсцэніровак, выканаўца і рыжысёр першых монаспектакляў паводле твораў Я.Купалы, Я.Шабана, В.Віткі, А.Вольскага, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча і інш. У 1989 г. адбылася прэм'ера драматычнага монаспектакля "Выгнанне ў рай" паводле п'есы Н.Раппы аб трагічным лёсе князёўны Рагнеды, які атрымаў 1-ае месца за жаночую ролю і стаў лаўрэатам Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Студыйныя каляды" (г.Мінск). Гэты монаспектакль быў прадстаўлены ў 1990 г. у Сафійскім саборы г.Полацка падчас правядзення ўрачыстасцяў, прысвечаных 500-годдзю з дня нараджэння Ф.Скарыны. Менавіта з "Выгнання ў рай" пачалася дзейнасць "адзінага на Беларусі тэатра, які працуе ў жанры монаспектакля". Афіцыйна тэатр "Зніч" быў зарэгістраваны 21.02.1991 г. [Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. – Т.1. – С. 126-128,.344 – 345.– Т.2. – С. 145/ Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 2002. – 568 с. – С. 127 ].
Паколькі тэатр не меў уласнай сцэны, ён працаваў на розных пляцоўках: у Нацыянальной бібліятэцы Беларусі, на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, Тэатры юнага гледача, цэнтры «Каляндар», ІНВАЦэнтры. З 1995 г. ажыццяўляў пастаноўкі ў Дольнай зале Касцёла св.Сымона і св.Алены (пл.Незалежнасці, 15). У кастрычніку 1999 г. пры падтрымцы пробашча ксендза-магістра Уладзіслава Завальнюка «Зніч» адкрыў у ім сваю тэатральную залу.
Касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) – помнік манументальнай архітэктуры пачатку ХХ ст., унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Будынак касцёла ўваходзіць у архітэктурны ансамбль плошчы Незалежнасці г. Мінска, з'яўляецца славутасцю і адным з галоўных сімвалаў беларускай сталіцы.
Чырвоны касцёл таксама вядомы сваімі арганнымі і сімфанічнымі канцэртамі з удзелам айчынных і замежных выканаўцаў. Тут рэгулярна выступаюць вядучыя музычныя калектывы і салісты Белдзяржфілармоніі. У памяшканні створанага пры касцёле Культурнага цэнтра знаходзіцца тэатральная зала на 150 гледачоў, якая з'яўляецца стацыянарнай пляцоўкай калектыву Белдзяржфілармоніі – Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч".
Рэпертуар тэатра прадстаўлены рознаплановымі монаспектаклямі: паэтычнымі, драматычнымі, дзіцячымі, лялечнымі і нават монаоперным. Іх сюжэтныя лініі і героі даюць магчымасць зразумець багацце нашай гісторыі, сучаснасці і будучыні: "Любіць!.." А.Вярцінскага; "Мне сняцца сны аб Беларусі" Я.Купалы; «Выгнанне ў рай» Н.Раппы; «Белы сон» Л.Геніюш; «Віленскія мроі» паводле ўспамінаў Ю.Вітан-Дубейкаўскай і вершаў Н.Артымовіч (з Беласточчыны); «У краіне светлай...» М.Багдановіча; "Не праклінай, што я люблю..." Н.Гілевіча; "Красёнцы жыцця Я.Коласа; «Прыпадаю да нябёс...» Я.Янішчыц; першай нацыянальнай монаоперы «Адзінокі птах» А.Залётнева (лібрэта і пастаноўка Г.Дзягілевай); «Нобіль – Барвяны Уладар» У.Караткевіча; «Кроткая» Ф.М.Дастаеўскага; "Увесь ён воля і святло" А.Блока; "Пункціры" А.Разанава; "Пачакай, сонца!" паводле рамана ў вершах "Маруся Чурай" Л.Кастэнка па еўрапейскай паэзіі, санетам і вершам Ніны Мацяш; "Абранніца" паводле твораў А.С.Пушкіна; "Пяюць начлежнікі" Змітрака Бядулі; Тэатральна-канцэртны праект "Час і Постаці" да 100-годдзя з дня нараджэння М.Танка (10.10.2012) у 2-х аддзяленнях: 1-ае – "Ключ жураўліны", 2-ое – "Лісткі календара". З поспехам ідуць дзіцячыя спектаклі: «Маленькі анёлак» па п'есе С.Кавалёва, паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд; «Мой маленькі прынц» паводле твораў Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Лялечныя моноспектаклі: "Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Забалоцкага" П.Васюченкі і С.Кавалёва; "Граф Глінскі-Папялінскі" А.Вольскага; "Казачная торба" (аўтар і выканаўца Л.Сідарэвіч); спектакль-сустрэча "Вясёлая каруселя" А.Вольскага; "Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона" Л.Мікіты; "Ярык і Дракон" Л.Ніцой і інш.

Тэатр "Зніч" неаднаразова прадстаўляў беларускае тэатральнае мастацтва ў Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Няметчыне, Амерыцы і неаднаразова станавіўся прызёрам і лаўрэатам шматлікіх тэатральных фестываляў: «Студыйныя каляды» (г.Минск, 1989); «У пачатку было слова...» (г.Пермь, 1992), «Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» (г.Мінск, 1993, 1996, 1998, 2004; г.Маладзечна, 2005); «Відлунне» (г.Кіеў, 2002), «Старая Руса» (г.Старая Руса, 2002); Міжнародны фестываль монаспектакляў "Адзін і ўсе" (г.Валгаград, 2004, 2007); Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" (г.Мінск,2005; г.Масква,2008); XIV Мінскі міжднародны кінафестываль "Лістапад" (17 – 24 лістапада, 2007); Міжнародны фестываль "Марыя" (г.Кіеў, 2006, 2008, 2009, 2010 2011); Міжнародны фестываль антычнага мастацтва "Баспорскія агоны"(Аўтаномная Рэспубліка Крым, 2007, 2008, 2009); Фестываль "МіМоКі" (г.Познань); Міжнародны фестываль "Белая Вежа" (г.Брэст, 2011, 2012).
Дзейнасць тэатра шырока асвятлаяецца ў перыядычным друку (больш за 230 публікацый). Беларускае радыё і тэлебачанне неаднаразова трансліравалі монаспектаклі, творчыя партрэты і інтерв'ю з Г.Дзягілевай і артыстамі тэатра, якія мелі шырокі грамацкі рэзананс («Літаратурны праспект», «Галерэя», «Сёння з Вамі», "Крок", «Арт-клуб», «Філарманічны тыдзень», «Планета АRT», у праграмах "Саюз-тэле" (АНТ, БТ, Лад і інш.).
Змястоўныя артыкулы аб дзейнасці Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч" Белдзяржфілармоніі можна прачытаць у наступных энцыклапедыях: "Тэатральная Беларусь".- Мн., 2003.; "Современная Беларусь" – Т.3 "Культура и искусство".- Мн., 2007; "Культура Беларуси". - Мн., 2010; часопісах: «Крыніца», «Беларусь», «Бярозка»і інш.
Монаспектаклі тэатра "Зніч" ідуць на беларускай мове.

Дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра – Галіна Аляксееўна Дзягілева

Тэлефоны:

+375 17 331 75 53

+375 33 601 77 70

+375 29 111 71 18

Заказ білетаў on-line