Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Музычны спектакль для дзяцей “Чырвоны Капялюшык на новы лад”

Статус: Адменены
Дата: 31.03.2020 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

НА ЧАС ШКОЛЬНЫХ ВЯСНОВЫХ ВАКАЦЫЙ

 

Музычны спектакль для дзяцей

“ЧЫРВОНЫ КАПЯЛЮШЫК НА НОВЫ ЛАД”

(паводле казкі Шарля Перо)

Шмат гадоў назад французскі пісьменнік Шарль Перо напісаў казку “Чырвоны Капялюшык”. Усе выдатна ведаюць, што па яе сюжэце добрая маленькая дзяўчынка сустракае хітрага злога Ваўка, калі нясе піражкі для сваёй хворай Бабулі. Па сюжэце галодны і страшны Воўк з’еў Чырвоны Капялюшык і яе Бабулю, з-за чаго дзеці часта засмучаюцца, а зусім маленькія пачынаюць плакаць. Таму стваральнікі музычнага спектакля Філармоніі для дзяцей і юнацтва вырашылі прагнаць злога разбойніка з казкі. І дапамагаюць ім гэта зрабіць юныя гледачы. Што з гэтага атрымалася, вы даведаецеся, паглядзеўшы выдатную музычную імпрэзу “Чырвоны Капялюшык” на сцэне Белдзяржфілармоніі.

 

Кампазітар – Уладзімір Саўчык

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр – Таццяна Можар

Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Белдзяржфілармоніі

Музычнае суправаджэнне:

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Таццяна Лясун фартэпіяна

Наталля Змітровіч домра

Вядучая – Любоў Сыцько

 

Музыкальный спектакль для детей «Красная Шапочка на новый лад»