ГРАНД-ЭВЕНТ “НАТХНЕННЕ”: КЛАСІКА STEP BY STEP
Знудзіліся па канцэртах класічнай музыкі і жывым гуку? Музычная школа Арцёма Шаплыкі і Белдзяржфілармонія запрашаюць на Гранд-эвент “Натхненне”: класіка step by step:
– вялікі канцэрт з твораў Г.Ф.Гендэля, В.А.Моцарта, І.Штрауса, П.Чайкоўскага, М.Рымскага-Корсакава і іншых кампазітараў
– прэзентацыя новай сістэмы музычнай адукацыі ў Беларусі
– варкшоп з педагогамі і знаёмства з музычнымі інструментамі
– аўтограф-сесіі
– фотазона
Вы пазнаёміціся з лепшымі творамі класічнай спадчыны ў выкананні нашых педагогаў – лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў, якія актыўна гастралююць як у Беларусі, гэтак і за мяжой.
Апроч таго, 30 жніўня на гранд-эвенце “Натхненне” вы акунецеся ў свет класічнай музыкі і зразумееце: музычная адукацыя зараз стала прасцей, зразумелей і даступней! Вас чакае варкшоп з педагогамі, знаёмства з рознымі музычнымі інструментамі, аўтограф-сесіі і тэматычная фотазона.
Увага! Колькасць месцаў абмежавана!