“ЗІМОВЫЯ КАЗКІ РАЯЛЯ”
Супольны праект навучэнцаў і студэнтаў
Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №15 г. Мінска
Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
У сераду 23 снежня ў 18.00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца Навагодні канцэрт класічнай музыкі. У праграму ўвойдуць творы Шапэна, Рахманінава, Грыга, прызнаныя паэтычныя творы, а таксама харэаграфічныя нумары з сусветнага балета. У праекце возьмуць уздел навучэнцы з розных навучальных устаноў горада Мінска, а зачыніць праграму заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны ансамбль “Камерата”.