“РАДУЙСЯ, ЗЯМЛЯ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Фальклорны гурт “Купалінка”
Мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі Алена Цялькова
Канцэртная праграма “Радуйся, зямля” пабудавана на лепшых узорах духоўнай музыкі: праваслаўныя песнапенні, апрацоўкі народных і аўтарскіх песень (сярэднявечныя канты, калядныя), інструментальныя апрацоўкі з “Полацкага сшытка”. У гэтай музычнай “прасторы” прагучаць вершы, духоўныя цытаты філасофскага зместу, якія прымусяць нас задумацца – хто мы такія? адкуль мы прыйшлі на гэты свет ? І ў чым ісціна?....
Кірунак праграмы – адраджэнне духоўнасці, пошукі новага ўспрымання свету, імкненне да любові да ўсяго роднага, да таго, што нас акружае.