Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Святло роднага дому”: Галіна Сакольнік (меца-сапрана)

Дата: 07.04.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал

СВЯТЛО РОДНАГА ДОМУ

лаўрэат міжнародных конкурсаў

Галіна Сакольнік меца-сапрана

У канцэрце бяруць удзел:

Наталля Змітровіч домра

Кацярына Юхнова цымбалы

Андрэй Дзяргай флейта, кларнет

Партыя фартэпіяна – Таццяна Лясун

Вядучы – Вячаслаў Пяцько

У праграме: Г.Гарэлава, В.Сярых, А.Безенсон, М.Наско, В.Жывалеўскі, Л.Шурман і інш.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Галіна Сакольнік (меца-сапрана) прэзентуе новую праграму вакальна-інструментальнай музыкі “Святло роднага дому”.

У канцэрце прагучаць творы вядомых беларускіх кампазітараў Г.Гарэлавай, В.Сярых, А.Безенсон, М.Наско, В.Жывалеўскага і інш.

Многія творы прагучаць упершыню:

– нядаўна напісаныя Алінай Безенсон песні “Жаўранкі” і “Зямля мая” на вершы Валерыя Максімовіча, інструментальныя творы – “Веснавей” (для кларнета/флейты і фартэпіяна) і “Фольк-танга” (для домры і фартэпіяна);

– вальс “На крылах вясны” Тамары Карнялюк-Кавалёнак на вершы Аляксандра Кавалёнка (з новага зборніка рамансаў і песень “Дакрананне”, выдадзенага ўсяго некалькі месяцаў таму).

У праграме канцэрта – выдатная, далікатная і чуллівая “Малітва” Галіны Чарновай на вершы Тамары Залескай, а таксама пачуццёвы раманс Леаніда Шурмана “Ты помні пра мяне” на вершы Валянціна Семянякі.

Сюрпрызам для публікі стане выкананне беларускай народнай песні “Пра Каваля” у пералажэнні для голасу і беларускай дуды.

Падзяліце з намі радасць вясновага красавіцкага вечара ў непаўторнай атмасферы прыгажосці і гармоніі!

«Свет родного дома»: Галина Сокольник (меццо-сопрано)