Паэтычная вечарына “ПАД ЯКІМ СУЗОР’ЕМ МІНСК?”
Выконвае аўтар – Агата-Галіна Врублеўская-Майсейчык
Агата-Галіна Врублеўская-Майсейчык, аўтар паэтычнага зборніка “Пайду ў свет”, песень “Айчынне…Patrium Sanctorum” (удзельнік Еўрабачання–2020), “Беларускаму лётчыку”, “Чаму ў зор арабскія імёны”, “Кітайскі паланэз”, “Араты”, аўтар і выканаўца філарманічных вечарын “Судрогі” (прысвячэнне вясковаму Настаўніку), “Руш да Рушчыца! (артогліфы да 150-годдзя беларускага мастака Фердынанда Рушчыца)”, “Карона (містэрыя)”, шчыра запрашае мінчэнцаў на прысвечаную ім вечарыну, дзе можна будзе не толькі пачуць і несумна сумесна даведацца, але й пранікнуць самому ў дзівосы і цуды, таямніцы і ясніцы горада, ягонае містычнае жыццё і гармонію, паэзію, якая існуе. Мілосна і неабходна. Што тыя сем халмоў, на каторых спаконвечна стаіць Мінск, што тыя Феліцыя і Францысак – мінчэнцы, што той Немаршанскі сад...
Феліцыя там да Францыска гарнецца
Іх лёс быццам сонцам на небе снуецца
Прытульнае сэрца ў крылы бярэцца
Пасагам-абрусам сузор’ям даецца
і шчасце мінаецца і не мінецца...
ітчэцца на кроснах ўлюбёнцаў
Мінчэнцаў
(з паэмы “Мінчэнцам”)