Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Чароўныя фарбы восені”

Дата: 30.10.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

I аддзяленне

Рэхіна Сайнс дэ ла Маса – “Рандэнья”

Хаакін Радрыга – “Заклінанне і танец”

Мікіта Кошкін – Саната для гітары і клавесіна (сусветная прэм’ера)

II аддзяленне

Астар П’яцола – “Чатыры пары года” (транскрыпцыя для гітары сола)

Астар П’яцола / Дзмітрый Барадаеў – “Анёл-сюіта” для гітары і струннага квінтэта (прэм’ера ў Беларусі)

“ЧАРОЎНЫЯ ФАРБЫ ВОСЕНІ”

Павел Кухта гітара

Марына Рамейка клавесін

Мінскі струнны квартэт:

Кацярына Мішчанчук скрыпка

Алеся Тарасенка скрыпка

Алена Прановіч альт

Кацярына Акавіцкая віяланчэль

У канцэрце бярэ ўдзел

Данііл Радзівонаў кантрабас

Эстэтычная асалода ў гармоніі з прыродай, усе фарбы восені ў гучанні гітарных струн – у новым аўтарскім праекце Паўла Кухты!

Павел Кухта – адзін з найяскравых гітарыстаў у Еўропе. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і магістратуры (клас дацэнта Я.М.Грыдзюшкі). Лаўрэат больш за 20 міжнародных конкурсаў, што праходзілі ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Ізраілі, Сербіі, Польшчы, Францыі, ЗША, Расіі, Чэхіі, Украіне, актыўны ўдзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў у якасці спецыяльнага госця, члена журы і выкладчыка майстар-класаў.

У восеньскім канцэрце Павел Кухта прэзентуе гучанне гітары ва ўсёй поўнасці фанічных фарбаў – як сольнага інструмента, гэтак і ў ансамблі. Характэрна, што ансамбль гітары саставяць вылучна струнныя інструменты, бо менавіта гукі струнных адрознівае тая адменная ўтульная цеплыня, якая так гармануе з кастрычніцкімі фарбамі. Гукавую прастору расфарбуюць спеўныя смычковыя (іх прэзентуе Мінскі струнны квартэт у складзе скрыпачак Кацярыны Мішчанчук, Алесі Тарасенка, альтысткі Алены Прановіч і віяланчалісткі Кацярыны Акавіцкай, а таксама кантрабасіст Данііл Радзівонаў) і звонкі клавесін, партыю якога выканае цудоўная Марына Рамейка.

У першым аддзяленні прагучаць сольныя творы іспанскіх кампазітараў – “Рандэнья” Рэхіна Сайнса дэ ла Маса і “Заклінанне і танец” Хаакіна Радрыга. Гэтыя творы, што складаюць “залаты рэпертуар” гітарыста, стануць папярэдняй часткай праграмы, што падрыхтоўвае да эксклюзіва – сусветнай прэм’еры Санаты ў 4-х частках для гітары і клавесіна выбітнага расійскага кампазітара Мікіты Кошкіна. Саната была напісана 10 гадоў назад, у 2011 годзе, але дачакалася выканання толькі цяпер, і менавіта беларуская публіка мае гонар стаць першым слухачом гэтага найцікавага твора.

Другое аддзяленне цалкам прысвечана музыцы Астара П’яцолы – “вялікага Астара”, “караля танга”, легендарнага стваральніка ўласнага стылю танга-нуэва, які, нягледзячы на ўсю розніцу менталітэту і тэмпераменту, апынуўся незвычайна блізкім незвычайна блізкім беларускаму сэрцу.

У праграму ўвайшоў адзін з самых папулярных твораў майстра – “Поры года ў Буэнас-Айрэсе” у віртуозным пералажэнні для гітары сола Сэрджыа Асада, а таксама знакамітая “Анёл-сюіта” у пералажэнні для гітары і струннага квінтэта Дзмітрыя Барадаева. Гэты твор таксама будзе выканан ў Мінску ўпершыню.

Вольга Ягорава

«Волшебные краски осени»