Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Музыкатэрапія. Славянская думка”

Дата: 04.12.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

I аддзяленне

У.Тэраўскі – “Купалінка”

М.К.Агінскі – Паланэз “Развітанне з Радзімай”

П.Чайкоўскі – “Баркарола” з цыкла “Поры года”

– Арыя Ленскага з оперы “Яўген Анегін”

– “Восеньская песня” з цыкла “Поры года”

М.Глінка – “Жаваранак”

II аддзяленне

Ф.Шапэн – Накцюрн Мі-бемоль мажор, op.9 №2

С.Рахманінаў – Вакаліз

– “Тут добра”

П.Чайкоўскі – “Думка”

А.Барадзін – Хор “Адлятай на крылах ветру” з оперы “Князь Ігар”

“МУЗЫКАТЭРАПІЯ. СЛАВЯНСКАЯ ДУМКА”

У канцэрце бяруць удзел:

– Арцём Шаплыка (раяль) – саліст Белдзяржфілармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, заснавальнік прыватнай музычнай школы АртГранд.

– Аляксей Ладзік (флейта) – флейтыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, аўтарызаваны педагог Флейтавага цэнтра, гід па інтэрактыўным Музеі музыкі.

– Вольга Міцкевіч (каларатурнае сапрана) – вакалістка, салістка Белдзяржфілармоніі, сертыфікаваны педагог музычнай школы АртГранд.

– Кацярына Буцько (вядучая, гукатэрапеўтычныя інструменты, цымбалы) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, удзельніца фестывалю Transatlantyk Film and Music Festival у Познані.

– Багдан Бярозкін (званы/званіца) – загадчык аддзялення званароў, магістр мастацтваў, узнагароджаны медалём прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Дэталі ў арганізатараў: +375(44)464-73-47, info@musictherapy.by

 

«Музыкотерапия. Славянская думка»