Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Вечны рух. Са скарбонкі беларускай народнай харэаграфіі”: Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі

Дата: 26.05.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харэаграфія

Да Года гістарычнай памяці

“ВЕЧНЫ РУХ. СА СКАРБОНКІ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ХАРЭАГРАФІІ”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі

Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі

Валянцін Дудкевіч

***

У год гістарычнай памяці старэйшы прафесійны калектыў народнага танца краіны – Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі – чакае сваіх гледачоў на вялікім сольным канцэрце з праграмай “Вечны рух. Са скарбонкі беларускай народнай харэаграфіі”.

26 мая 2022 года на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі артысты ансамбля звярнуцца да лепшых твораў свайго гістарычнага і фальклорнага рэпертуару. З крыніц гісторыі на гледачоў зірнуць этнічныя “Крывічы” і волаты – “Люцічы”, паганская “Весначуха” і рытмічная “Дайнова”, пранікнёны “Паланэз”, лепшыя ўзоры беларускай народнай харэаграфіі прадставяць “Вясковыя гульні”, “Бульба”, жартоўныя “Кадрылі на зэдліках”, артыстычная “Вечарына” і летуценныя “Арэлі”. Сёлета споўніцца 100 гадоў з дня ўтварэння СССР. Ансамбль адзначыць гэтую падзею прэм’ерай харэаграфічнай сюіты “Танцы народаў СНД”.

Музычная палітра канцэрта прагучыць класічнай “Баханіянай”, лірычным вакальна-інструментальным трыа “Ой, рана на Івана”, жартоўнай “Пінскай флатыліяй” і беларускай полькай “Фенька”.

Як і заўсёды, канцэртная праграма Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі будзе лірычнай і эпічнай, вясёлай і сумнай, нагадае гераічную гісторыю краіны і яе непаўторны нацыянальны каларыт.

Канцэрт адбудзецца 26 мая 2022 года ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі. Пачатак а 19 гадзіне.

“Вечны рух. Са скарбонкі беларускай народнай харэаграфіі”: Государственный  академический ансамбль танца Беларуси, заслуженный коллектив