Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Абанемент “Класіка – гэта класна”: “Музычны буквар ад “До” до “Сі””

Дата: 08.04.2023 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Абанемент “Класіка – гэта класна

“МУЗЫЧНЫ БУКВАР АД “ДО” ДА “СІ”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

***

Сёлета цыкл “Класіка – гэта класна!” Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь для дзяцей і ўсёй сям’і выходзіць да сваіх слухачоў ужо ў 12-ы раз! За гэтыя гады вырасла ўжо нямала дзяцей, якія пачалі займацца на музычных інструментах пад уражаннем ад сустрэч з аркестрам. І менавіта ў гэтым наш галоўны дырыжор – аўтар і асноўны гэтага цыкла – Яўген Бушкоў бачыць самае важнае заданне.

Некаторыя праграмы асабліва ўпадабаліся нашым маленькім гледачам і таму сёлета мы вырашылі паўтарыць дзве з іх – гэта найзаймальнае “Падарожжа вакол свету за 80 хвілін” і “Гумар у музыцы”.

Праграма “Музычны буквар” – зусім новая. У ёй маэстра Бушкоў раскажа сваім маленькім слухачам пра асноўныя літары музычнага алфавіта – ноты, і пра тое як з гэтых літар-нот складаюцца самыя любімыя дзіцячыя песні і не толькі…

Так, падчас канцэрта слухачы змогуць пачуць дасціпныя творы розных вельмі сур’ёзных аўтараў – ад Баха да Сен-Санса, паспрабаваць разабрацца ў тым, што смешнага ў ігры танальнасцяў і што такое музычная пародыя…

 

Абонемент «Классика – это классно»: «Музыкальный букварь от “До” до “Си”»