Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Вытокі джаза”: “Jazz з Андрэем Славінскім”

Дата: 07.12.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз

Цыкл канцэртаў “Імправізацыя”

“ВЫТОКІ ДЖАЗА”

Jazz з Андрэем Славінскім”

***

7 снежня 2022 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 19.00 у рамках праекта “Джаз з Андрэем Славінскім” адбудзецца канцэрт “Вытокі джаза” – першы з цыкла канцэртаў “Імправізацыя”.

Мы прэзентуем вашай увазе аўтарскае бачанне імправізацыі ў такіх джазавых стылях, як рэгтайм, блюз, спірычуал, госпел, дыксіленд і інш., з якіх традыцыйны джаз пачынаўся. Мы звернемся да вытокаў джаза, але прэзентуем гэту музыку ў актуальным сучасным гучанні.

Цыкл канцэртаў “Імправізацыя” гэта:

  • тэматычныя праграмы, складзеныя з джазавых твораў розных эпох у аўтарскіх аранжаваннях, зробленых VIP Jazz Андрэя Славінскага – адным з самых вядомых прафесійных джазавых калектываў Беларусі;
  • тэма кожнага канцэрта – гэта пэўная эпоха развіцця джаза, што характарызуецца самабытным стылем выканання;
  • лёгкая нязмушаная атмасфера, джазавыя імправізацыі, якія прыемна слухаць;
  • інфармацыя аб розных эпохах джаза. У перапынках паміж гучаннем музыкі мы раскажам вам пра асноўныя джазавыя кірункі вядомыя і не зусім, але вельмі цікавыя факты.
«Истоки джаза»: «Jazz с Андреем Славинским»