Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Джаз для дзяцей: “Галоўныя святы свету”

Дата: 05.02.2023 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Джаз

5 лютага 2023 года ў 15:00 у рамках праекта “Джаз для дзяцей мы прэзентуем вашай увазе праграму “ГАЛОЎНЫЯ СВЯТЫ СВЕТУ.

Для святочнай праграмы мы выбралі 10 самых яркіх музычных тэм, якія ў нас асацыююцца з самымі галоўнымі міжнароднымі святамі!

Вядома, мы раскажам вам пра гэтыя музычныя творы і святы цікавыя, але не вельмі вядомыя факты. Будзе пазнавальна, музычна і літаратурна!

***

“Джаз для дзяцей” – гэта:

– штомесячныя аўтарскія джазавыя канцэрты для дзяцей і іх бацькоў на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

– кожны канцэрт у рамках праекта “Джаз для дзяцей” – гэта тэматычная праграма, складзеная з вядомых класічных і джазавых твораў у аўтарскіх аранжаваннях, зробленых спецыяльна для маленькіх слухачоў прафесійным джазавым калектывам Беларусі – VIP Jazz Андрэя Славінскага;

– тэматыка кожнага канцэрта злучана з дзіцячай літаратурай: мы расказваем аб кнігах з дапамогай музыкі;

– “kid friendly-атмасфера”: мы рады бачыць слухачоў кожнага ўзросту, нават самых маленькіх!

Джаз для детей: «Главные праздники мира»