І аддзяленне
Д.Масланка – Саната для саксафона
ІІ аддзяленне
І.Фралоў – Фантазія на тэмы оперы Дж.Гершвіна “Поргі і Бес”
Р.Петэрсан – Трыа 2 для саксафона, флейты і фартэпіяна
Г.Лаго – “Гарады”
ВЕЧАР КЛАСІЧНАГА САКСАФОНА
Дар’я Бабко саксафон
У канцэрце бяруць удзел:
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Аляксей Іардасопаль саксафон
Юлія Бялькевіч фартэпіяна
Ірына Міхалевіч флейта
***
Канцэрт “Вечар класічнага саксафона” прэзентуе Дар’я Бабко – саксафаністка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, лаўрэат міжнароднай музычнай прэміі “BELBRAND AWARD”.
Гэты канцэрт – апусканне ў свет музыкі акадэмічнага саксафона: стылёвай, размаітай і арыгінальнай. У першым аддзяленні прагучыць саната сучаснага амерыканскага кампазітара Давыда Масланкі, якая спалучае ў сабе вытанчанасць, эмацыйнасць, глыбіню і тэхнічнасць выканання. У другім аддзяленні глядач пазнаёміцца з рознымі інструментамі: саксафонам сапрана, тэнарам і барытонам, а таксама флейтай і альтовай флейтай. Прагучаць папулярныя творы для ансамбля, сярод якіх Фантазія на тэмы оперы Дж.Гершвіна “Поргі і Бес” І.Фралова, Трыа 2 для саксафона, флейты і фартэпіяна Р.Петэрсана, “Гарады” Г.Лаго.