“ФРАНЦУЗСКІ БУЛЬВАР”
Прыхільнікаў французскага музычнага стылю на канцэртную праграму “Французскі бульвар” 11 лістапада запрашае цудоўная салістка – Вольга Калеснікава. У канцэрце – самыя папулярныя французскія хіты ўсіх часоў, залатыя шлягеры Шарля Азнавура і Джо Дасэна, Эдзіт Піяф і Мірэй Мацьё, Даліды і Лары Фабіян, на якіх вырасла не адно пакаленне слухачоў.
Тэатральнае дзейства маналогамі суправаджае Ала Проліч – узрушальна глыбокая, псіхалагічна тонкая актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
Вольга Калеснікава – аўтар ідэі тэатралізаванага канцэрта “Французскі бульвар”, салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, пераможца тэлевізійнага песеннага конкурсу маладых выканаўцаў “АТЛАНТЫК БРЫЗ” (Маямі, штат Фларыда), пераможца песеннага конкурсу ў Юрмале і інш. Сваю творчасць яна пазіцыянуе, як “Тэатр без словаў”.
У канцэрце бярэ ўдзел саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ігар Задарожны.
Прагуляйцеся разам з намі па “Французскім бульвары”! Адчуйце дыханне Манмартра і непаўторную атмасферу Елісейскіх палёў!
Рэжысёр тэатралізаванага канцэрта – Арцём Еўсіевіч.