Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Спяшаецеся! Паступілі ў продаж абанементы Дзяржаўнага камернага аркестра

Абанемент «ТРЫ ВЕЧЕРА З КАМЕРНЫМ АРКЕСТРАМ»
Лістапад, 30
Н.Паганіні -Г.Кіпрэвічус – 24 капрысы для скрыпкі з аркестрам (беларуская прэм'ера)
Саліст - Граф Муржа
Люты, 8
Ф.Мендэльсон – Канцэрт рэ мінор для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам
Л. ван Бетховен – Саната Ля мажор для скрыпкі з аркестрам «Крэйцэрава», ор.47 (аркестроўка Р.Таньеці)
Салісты - Марк Бушкоў, Кацярына Сканаві
Красавік, 4
Г.Персел - Чакона соль мінор
Дж.Адамс - «Shaker Loops»
Р.Воан-Уільямс - «Жаўрук, які ўзлятае» для скрыпкі з аркестрам
Р.Воан-Уільямс - «Dives & Lazarus» («Багач і Лазар») для струннага аркестра
Э.Фініс - «Between Rain» для струннага аркестра
Ф.Глас - «Echorus» для двух скрыпак і струннага аркестра
Салісты - Галія Бісенгаліева, Алег Подаў
Дырыжор - Роберт Эймс (Англія)
Абанемент Дзяржаўнага камернага аркестра РБ «Тры вечары з камерным аркестрам» прадаставіць слухачам унікальную магчымасць дакрануцца да трох розных светаў: у іх пераплятуцца класіка і сучаснасць, рамантызм і мінімалізм, і злучнай ніткай паміж імі будзе скрыпка.
Шэдэўр віртуознага жанру - цыкл з 24 капрысаў Нікола Паганіні прагучыць у першым канцэрце (30 лістапада) у суправаджэнні струннага аркестра, створанага літоўскім кампазітарам Гінтарасам Кіпрэвічусам, якому ўдалося ператварыць вядомую музыку ў прынцыпова новы свежы твор мастацтва, што ніколі да таго не гучаў у Белдзяржфілармоніі. Саліст - Граф Муржа, дырыжор - Яўген Бушкоў.
У другім канцэрце (8 лютага) абанемента цэнтральнай падзеяй стане прэм'ернае выкананне знакамітай «Крэйцэрава» Санаты Людвіга ван Бетховена са струнным аркестрам. Салістам і дырыжорам выступіць выбітны бельгійскі скрыпач Марк Бушкоў. Разам з бліскучай піяністкай Кацяй Сканаві яны выканаюць двайны канцэрт Фелікса Мендэльсона.
У трэцяй праграме (4 красавіка) гледачоў чакае сустрэча з музыкай англа-амерыканскага мінімалізму. Нароўні з дзівосна прыгожым і гіпер-вядомым творам" Жаўрук, які ўзлятае " Воана-Вільямса прагучаць беларускія прэм'еры твораў Адамса, Фініса і Гласа. Малады англійскі дырыжор Роберт Эймс дэбютуе з Дзяржаўным камерным аркестрам РБ, салістамі у праграме выступяць Галія Бісенгаліева (Англія-Казахстан) і канцэртмайстар аркестра Алег Подаў.
 
Абанемент «ДЛЯ ЎСІХ»
Кастрычнік, 18
Й.Гайдн – “Развітальная сімфонія”
В.А.Моцарт – Канцэрт Рэ мажор для флейты з аркестрам, KV 314
салістка - Таццяна Кармазінава
Ф.Шуберт – Менуэт і Два трыа Рэ мажор D. 89
І.Стравінскі – Канцэрт in D
Дырыжор - Амаяк Дургаран
Снежань, 16
Д.Мійо – Камерная сімфонія №4 для дзесяці струнных
В.А.Моцарт – Канцэрт №13 До мажор для фартэпіяна з аркестрам, KV 415
В.А.Моцарт – Канцэртная сімфонія Мі-бемоль мажор для скрыпкі і альта з аркестрам, KV 364
Э.Шульгаў – «Пяць п'ес для струнных» (прысвячэнне Д.Мійо) беларуская прэм'ера
Сакавік, 10
Л. ван Бетховен-Я.Падгайц - Саната №6, ор.30 №1 для скрыпкі з аркестрам Ля мажор
Э.Ізаі - «Вячэрнія Гармоніі» ор.29 для скрыпкі і віяланчэлі з аркестрам
Й.Гайдн - Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам
Салісты – Нікаля Датрыкур скрыпка (скрыпка, Францыя), Мікаэл Самсонаў (віяланчэль, Германія-Беларусь)
Дырыжор - Яўген Бушкоў
Абанемент «Для ўсіх» зноў парадуе сваіх слухачоў магчымасцю пачуць папулярную класіку ў спалучэнні з творамі розных эпох і стыляў.
У Юбілейны год 50-годдзя калектыву праграмы абанемента адрозніваюцца асаблівай прыгажосцю.
У першым канцэрце (18 кастрычніка) любімая «Развітальная» Сімфонія Гайдна суседнічае з неакласічным Канцэртам Стравінскага In D, а флейтавы канцэрт Моцарта прагучыць следам за менуэтам з двума трыа Шуберта. Салістка - Таццяна Кармазінава (флейта), дырыжор - Амаяк Дургаран (Іспанія-Арменія).
У другім канцэрце абанемента (17 снежня) чароўная і вечна юная «Сімфонія-Канцэртанта» Моцарта і яго ж до мажорны Фартэпіянны Канцэрт будуць акружаны пераднавагоднім букетам з невялікіх п'ес для аркестра Даріуса Мійо і Эрвіна Шульхафа. Іх назвы кажуць самі за сябе: Венскі Вальс, Серэнада, Танга, Тарантэла ... Салісты - Павел Бацян (скрыпка), Яўгенія Мазынская (альт), Мішэль Бушкова (фартэпіяна), дырыжор - Яўген Бушкоў.
У заключным канцэрце абанемента (10 сакавіка) сустрэнуцца два выдатных музыканта - французскі скрыпач Нікаля Датрыкур і беларускі віяланчэліст Мікаэл Самсонаў. Абодва з'яўляюцца якравымі харызматычнымі асобамі і іх прэм'ернае выкананне п'есы «Вячэрнія Гармоніі» бельгійскага кампазітара Эжэна Ізаі ў аркестроўцы Яўгена Бушкова, павінна стаць незабыўнай падзеяй. Таксама ўпершыню ў Мінску прагучыць Шостая саната Бетховена ў апрацоўцы расійскага аўтара Яфрэма Падгайца для скрыпкі з аркестрам і віяланчэльнага канцэрт Гайдна. Дырыжор -
Яўген Бушкоў.
 
Аўтарскі абанемент Яўгена Бушкова
"КЛАСІКА - ГЭТА КЛАСНА!"
2018 год
тры канцэрты
Люты, 24 - «Што такое ХІТ?»
Сакавік, 17 - «Паядынак скрыпак: А.Пьяцола vs. Ф.Крэйцэр »
Красавік, 22 - «Прыгода ў Імперыі струн і смыкаў»