Нэлі Душчынская нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І.Глінкі па класе вакалу, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнай артысткі СССР прафесара Т.М.Ніжнікавай).
З III курсу БДАМ працавала ў арганізацыі «Белканцэрт» у якасці салісткі Камернага канцэртнага аркестра. З 2000 года працуе ў канцэртна-гастрольным аддзеле Белдзяржфілармоніі ў якасці салісткі - вакалісткі. Бярэ актыўны ўдзел у многіх гарадскіх мерапрыемствах, урачыстых канцэртах, вядзе канцэртную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь.
У 2004 годзе, ў межах Міжнароднага фестывалю С. Рыхтэра, атрымала майстар-клас народнай артысткі Расіі прафесара Г. А. Пісарэнка.
Лаўрэат III ступені XII Міжнароднага конкурсу камерных спеваў «Галасы Сібіры» (Іркуцк, Расія, 2004), фіналістка V Міжнароднага фестывалю - конкурсу эстраднай песні імя К.І.Шульжэнка (Харкаў, Україна, 2006), лаўрэат рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсаў.
Разам з класічным рэпертуарам выконвае старадаўнія рамансы і песні, цыганскія рамансы і песні, лірычныя песні з папулярных кінафільмаў мінулых гадоў, песні сучасных кампазітараў, дзіцячыя песні. Асаблівую цікавасць Н. Душчынская праяўляе да музыкі беларускіх аўтараў, з'яўляючыся першым выканаўцам шэрагу новых твораў.