Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Кансананс, інструментальнае трыа

Інструментальнае трыа «Кансананс»

Інструментальнае трыа «Кансананс» – нетрадыцыйны і ўнікальны па сваім складзе ансамбль – двое беларускіх цымбалаў (Таццяна Шумакова, Наталля Аруцюнава) і фартэпіяна (Валерый Баравікоў).

Першае выступленне калектыву адбылося ў зале камернай музыкі Белдзяржфілармоніі ў 1995 годзе. У 2001 годзе ансамбль атрымаў званне лаўрэата і дыплом І ступені Міжнароднага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ў Пскове (Расія). У 2002 годзе трыа «Кансананс» стала ўладальнікам Срэбранага кубка ХХ Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Дружба народаў» ў Пхеньяне (Паўночная Карэя). Праграмы канцэртаў складаюцца з твораў розных стыляў і эпох (ад старадаўняй да сучаснай музыкі), а таксама прафесійных апрацовак фальклору і арыгінальнай музыкі для цымбалаў.