Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Краітору Габрыэль (скрыпка)

Исполнители

Дзякуючы свайму вылучнаму майстэрству скрыпач Габрыэль Краітору заваяваў не толькі румынскую аўдыторыю, але і замежную. У наш час ён зяўляецца нязменным салістам Нацыянальнага аркестра радыё Румыніі і філарманічнага аркестра горада Плаешць (Румынія), першай скрыпкай Дзяржаўнага струннага квартэта “Трансільванія”, а таксама бярэ ўдзел у шырокамаштабных праектах, такіх як “Дуэль скрыпак” і “Скрыпка Джорджэ Энэску”.

Габрыэль Краітору іграе на скрыпцы Джузепе Гварнеры-дэль-Джэзу 1731 года. Як саліст ён выступіў каля 1000 разоў у розных краінах свету з такімі аркестрамі, як Лонданскі каралеўскі філарманічны аркестр, камерны аркестр каралевы Сафіі, філарманічны аркестр Монтэ-Карла, філарманічны аркестр Малагі, Дзяржаўны сімфанічны аркестр горада Салонікі, сімфанічны аркестр горада Севілья, Нацыянальны аркестр Ліёна, сімфанічны аркестр горада Каны і др.

Габрыэль Краітору выступаў з сольнымі канцэртамі ў Францыі, Іспаніі, Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, Італіі, Кітаі, ЗША. З 2011 года ён бярэ ўдзел у канцэртных гастролях праектаў “Дуэль скрыпак” (разам са скрыпачом Лівіу Прунарыу і піяністам Хорыа Міхаілам) і “Скрыпка Джорджэ Энэску” (разам з піяністам Хорыа Міхаілам).

Музыкант займаецца таксама выкладніцкай дзейнасцю, ён з’яўляецца прафесарам Нацыянальнага музычнага ўніверсітэта ў Бухарэсце.