Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Габрыэль Краітору (скрыпка, Румынія), Хорыа Міхаіл (фартэпіяна, Румынія)

Дата: 18.11.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Пры падтрымцы Амбасады Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнага Радыё Румыніі, Нацыянальнага музея імя Дж.Энэску, кампаніі “Aromatics”

Габрыэль Краітору скрыпка (Румынія)

Хорыа Міхаіл фартэпіяна (Румынія)

У праграме: Фр.М.Верачыні, В.А.Моцарт, Н.Паганіні, А.Дворжак, П.Чайкоўскі, Ч.Парумбеску, К.Сен-Санс, Г.Фарэ, Ф.Крэйслер, Э.Блох, М. дэ Фалья, Ё.Сук, Дж.Энэску

 

«Пры падтрымцы Амбасады Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнага радыё Румыніі і Нацыянальнага музея імя Джорджэ Энэску ў Мінску ўпершыню адбудзецца канцэрт выбітнага скрыпача Габрыэля Краітору ў суправаджэнні вядомага піяніста аркестра румынскага радыё Хорыа Міхаіла.

Абодва музыканты з’яўляюцца выканаўцамі сусветнага ўзроўню, іх па праве лічаць найяскравымі прадстаўнікамі сучаснай румынскай музычнай школы.

Вялікі скрыпач Іегуды Менухін так сказаў пра Габрыэля Краітору: “Ён цудоўны ва ўсіх адносінах, таму што з’яўляецца наследнікам традыцый, закладзеных маім настаўнікам Джорджэ Энэску. І я прызнаю, што нават калі Габрыэль Краітору ніколі не сустракаўся з Джорджэ Энэску, у Румыніі вы ўсё яшчэ можаце адчуць уплыў гэтага вялікага Маэстра, і я бачыў працяг яго традыцый у стылі Краітору, у тым, як ён іграе Баха, Моцарта, Брамса ці Ізаі”.

З 2008 года Габрыэль Краітору з’яўляецца адзіным выканаўцам, які мае права іграць на скрыпцы “Сабор” працы Джузепе Антоніо Гварнеры-дэль-Джэзу (1731 г.), на якой іграў сам Энэску. Гэтым правам скрыпач ганараваны пасля нацыянальнага конкурсу, арганізаванага Міністэрствам культуры Румыніі і Нацыянальным музеем імя Джорджэ Энэску.

Хорыа Міхаіл – адзін з самых вядомых румынскіх піяністаў сучаснасці. Яму апладыравалі на сольных канцэртах у Румыніі, Італіі, Англіі, Бельгіі, Францыі, Германіі, Ірландыі і ЗША, а таксама на выступленнях з вядомымі аркестрамі, такімі як Topeka Symphony, Boston University Symphony, University of Illinois Symphony і інш. Джон Уільямс, Кіт Локхарт і Максім Венгераў – толькі некаторыя з дырыжораў, з аркестрамі якіх ён выступаў».

Інфармацыя пададзена Амбасадай Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь

 

 

Габрыэль Краітору (скрыпка, Румынія), Хорыа Міхаіл (фартэпіяна, Румынія)