Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“3 +1. Формула гармоніі”

Дата: 22.02.2026 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Д.Шастаковіч – Пяць п’ес для дзвюх скрыпак

М.Равель – “Мая Матухна-Гусь”

В.Цімафееў – Фантазія на тэмы беларускіх народных песень

Ж.Маціціа – “Д’ябальскі рэгтайм”

К.Э.Хас – “Luminous Sky”

Б.Кокрафт – “Slap Me”

Д.Нагао – “Paganini Lost”

М.Като – “Oriental”

Г.Лаго – “Гарады”

Х.Хіросі – “Балгарскія танцы”

Т.Сайто – “Decipher. Puppy Funk”

3 +1. ФОРМУЛА ГАРМОНІІ

Нікіта Пятроў (саксафон)

Віктар Цімафееў (саксафон)

Дзмітрый Шувалаў (саксафон)

Партыя фартэпіяна – Ганна Брылёва

Аўтар праекта – Нікіта Пятроў

***

Праграма “3+1. Формула гармоніі” па-сапраўднаму незвычайная і ўнікальная, бо ў ёй саксафон раскрываецца з новага, нечаканага боку. Мы ўжо звыклі чуць гэты інструмент сольна, у класічным складзе квартэта ці ў групе аркестра. Але тут саксафон будзе гучаць у варыянце трыа, саксафонавага ці з фартэпіяна, і дуэта.

Праграма канцэрта пададзена найшырокай палітрай фарбаў, стыляў і эпох. Гэта і зачараванне музыкі Дзмітрыя Шастаковіча, чараўніцтва Марыса Равеля, парафраз ад Дзюна Нагао, каларыт музыкі народаў свету ў творах Гільерма Лаго, рытмы джаза і інш. Як заўсёды будзе мноства прэм’ер, сярод якіх і беларуская музыка – твор Віктара Цімафеева. Гэты вечар стане сапраўдным музычным адкрыццём для кожнага гледача!

 

«3 +1. Формула гармонии»