Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Абанемент № 3 “Для ўсіх”: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Дата: 18.10.2017 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Абанемент № 3

“Для ўсіх”

канцэрт першы

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

Дырыжор – Амаяк Дургаран

Й.Гайдн – “Развітальная сімфонія”

В.А.Моцарт – Канцэрт Рэ мажор для флейты з аркестрам, KV 314

Ф.Шуберт – Менуэт і Два трыа

І.Стравінскі – Канцэрт in D

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр СССР пад кіраўніцтвам Яўгена Святланава
Маскоўскі камерны аркестр пад кіраўніцтвам Рудольфа Баршая
Акадэмічны сімфанічны аркестр Маскоўскай філармоніі пад кіраўніцтвам Льва Маркіза
Дзяржаўны камерны аркестр «Віртуозы Масквы» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова

Выбітны скрыпач і дырыжор, чыё імя ўпісана ў гісторыю гэтых вялікіх аркестраў, Амаяк ДУРГАРАН выступіць у першым канцэрце абанемента «Для ўсіх» Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Пасля 12 гадоў працы ў складзе Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР пад кіраўніцтвам Яўгена Святланава, Амаяк Дургаран ў 1984 годзе па запрашэнні Уладзіміра Співакова перайшоў у камерны ансамбль «Віртуозы Масквы». З гэтым калектывам скрыпач выступаў у лепшых канцэртных залах ад Японіі да Амерыкі і амаль ва ўсіх гарадах і рэспубліках Савецкага Саюза, у шматлікіх канцэртах - у якасці дырыжора. У 1990 годзе разам з аркестрам пераехаў у Іспанію па запрашэнні Каралеўскай сям'і і фонду Прынца Астурыйскага. Пасля заканчэння кантракту Віртуозаў Масквы з Каралеўскай сям'ёй, Амаяк Дургаран перайшоў у Сімфанічны аркестр Астурыйскага княства, заняўшы ў ім пасаду канцэртмайстра і асістэнта дырыжора.

18 кастрычніка сусветна вядомы музыкант Амаяк Дургаран - за дырыжорскім пультам!
Салістка - Таццяна Кармазінава (флейта)

Замовіць абанемент (тры канцэрты): tce.bykvitki.byticketpro.by

Абанемент № 3 “Для ўсіх”: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь