Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Абанемент «Vivat, аркестр!»: Пламена Мангава (фартэпіяна)

Дата: 28.11.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Х.Турына - "Малітва тарэра"

Ф.Пуленк - Харэаграфічны канцэрт "Ранішняя серэнада"

А.Анэгер - Сімфонія №2 для струнных з трубой ad libitum

А.Русель - Сімфаніета для струннага аркестра, сач. 52

Абанемент №3 «Vivat, оркестр!» на тры канцэрта можна набыць ТУТ (каса філармоніі) і KVITKI.BY

"Малітва тарэра" іспанскага кампазітара Х.Турыны - узор пранікнення элементаў народнай музыкі ў творчасць кампазітара. "У час карыды на мадрыдскай арэне ... я ўбачыў сваё сачыненне. Я апынуўся ў адмысловым дворыку для коней. За маленькімі дзвярыма была капліца, куды тарэадоры заходзілі непасрэдна перад смерцю. Менавіта тады на маіх вачах ва ўсёй яго паўнаце з'явіўся гэты суб'ектыўна музычны і вельмі выразны кантраст паміж хваляваннем арэны, публікай, якая чакала Фіесту, і адданасцю тарэадораў, якія, напоўненыя кранальнай паэзіяй, маліліся Богу перад гэтым бедным алтаром, каб захаваць сваё жыццё». Першапачаткова твор быў напісаны для чатырох 'laúd' (іспанскі народны інструмент, падобны на мандаліну з грушападобным корпусам і падвоенымі струнамі).

Праз год, у 1926, Х.Турына зрабіў некалькі пералажэнняў - для струннага квартэта, для струннага аркестра і для фартэпіяннага трыо.

Адзін з самых чароўных твораў Ф.Пуленка - Харэаграфічны канцэрт "Ранішняя серэнада" - быў напісаны для хатняга свята паэткі, гаспадыні літаратурнага салона, Ганны дэ Ноай. Антычны сюжэт аб Дыяне, багіні палявання і Месяца, кампазітар увасобіў у незвычайнай для балета форме, якая спалучае рысы аднаактавага балета і адначасткавага канцэрта. Як у інструментальным канцэрце, тут прысутнічае партыя саліруючага фартэпіяна, якое супрацьпастаўляецца іншым інструментам - ​​але не сімфанічнага аркестра і нават не камернага, а ансамблю з 18 інструментаў (сярод іх прысутнічаюць і ўдарныя, і духавыя, і струнныя, але няма скрыпак). Па думцы кампазітара, раяль з'яўляецца такім жа салістам, як танцорка, якая выконвае ролю Дыяны. Прэм'ера адбылася ў 1929, паставіла балет Браніслава Ніжынская, партыю раяля выканаў аўтар. Далейшы лёс твора быў поўны зменлівасцяў, і ён усё часцей выконваўся як інструментальны канцэрт - без харэаграфічнага элемента. Адна з лепшых запісаў ажыццёўлена Святаславам Рыхтэрам і Камерным аркестрам Жана Франсуа Пайяра.

Другая сімфонія - самы вядомы твор А.Анэгера. Кампазітар пісаў сваё сачыненне ў гады фашысцкай акупацыі Францыі, у Парыжы, і, натуральна, у музыцы адбіліся змрочныя настроі гэтага часу. Аднак Фінал симфонии насычаны велізарнай, іскрамётнай энергіяй, и твор завяршаецца сапраўдным апафеозам.

Альбер Русель дасягнуў вялікіх поспехаў у ваенна-марской кар'еры, перш чым звярнуўся да музыкі. Сярод яго настаўнікаў быў Вінцэнт д'Эндзі ў Schola Cantorum у Парыжы. Сімфаніета А.Руселя, створаная ў 1934 годзе, ілюструе адначасова «шурпатасць, энергію, зачараванне і свежасць» яго больш позняга стылю.

Балгарская піяністка Пламена Мангава шырока вядома ва ўсім свеце. Пасля паспяховага выступлення на прэстыжным конкурсе Каралевы Лізаветы ў Бельгіі (2 прэмія, 2007 г.), Пламена супрацоўнічала з такімі дырыжорамі, як сэр Колін Дэвіс, Леанард Слаткін, Вальтэр Велер, Дзмітрый Юроўскі і інш. Выступала як салістка з такімі аркестрамі, як BBC Philharmonic, Sinfonia Varsovia, Фестывальны аркестр UBS у Верб’е, Англійскі камерны аркестр, камерны аркестр Еўрапейскага саюза, Нацыянальны аркестр Бельгіі, Люксембургскі філарманічны аркестр, Дрэздэнскі філарманічны аркестр і інш.

Першы дыск Пламены - дыпціх Шастаковіча, запісаны на лэйбле Fuga Libera, атрымаў прэмію "Дыяпазон д'Ор" за 2007 год. Другі дыск быў запісаны ў супрацоўніцтве з сапрана Таццянай Мельнічэнка, Наталляй Прышчэпенка і Себасцьянам Клінгерам (віяланчэль). Дыск з творамі Пракоф'ева для скрыпкі і фартэпіяна, запісаны ў дуэце з Таццянай Самуіл, быў ганараваны чатырох зорак па версіі часопіса "Le Monde de la Musique" ("Свет музыкі").

А зараз самае галоўнае: менавіта гэтую праграму з удзелам Пламены Мангавай Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова прадставіць на знакамітым фестывалі «Снежаньскія вечары Святаслава Рыхтэра» у Маскве. І ў вас ёсць унікальная магчымасць наведаць адзін з фестывальных канцэртаў 28 лістапада ў Мінску.

 
Абанемент «Vivat, аркестр!»: Пламена Мангава (фартэпіяна)