Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Ад “The Beatles” да “Queen”: шоў Вольгі Калеснікавай

Дата: 01.11.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Шоў Вольгі Калеснікавай

АД “THE BEATLES” ДА “QUEEN”

Чарговай прэм’ерай спяшаюцца падзяліцца з гледачамі аўтар праекта і рэжысёр – Арцём Еўсіевіч і папулярная, вядомай дзякуючы гучным канцэртным праграмам “Французскі бульвар”, “Шоў у стылі Брадвэй”, “Чорна-белае кіно” яркая выканаьніца Вольга Калеснікава.

Ізноў эксперымент, ізноў інтрыга, ізноў за мяжой шаблону… Тэатр і песня, танец і светлавое шоў, жывы гук – усё гэта ў шоў Вольгі Калеснікавай “Ад Бітлз да Кўін”. Новая канцэртная праграма не пакіне абыякавымі тых, хто правядзе вечар 1 лістапада ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.

У суправаджэнні ансамбля салістаў Нацыянальнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча і рок-бэнда ў складзе Ігара Бранкоўскага (клавішы), Аляксандра Старажука (ударныя), заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Анцішына (гітара) і Аляксандра Каліноўскага (бас-гітара), Андрэя Казлоўскага (гітара) і Андрэя Кляшчова (саксафон) прагучыць музыка таго часу, калі ў сусветным шоў-прасторы зоркамі першай велічыні былі “Бітлз”, “Куін”, “Дэпеш Мод”, Элтан Джон, Стынг, Джо Кокер, Адэль, Эмі Уайнхаўс і інш. У гэты вечар Вольгу Калеснікаву падтрымаюць і яе сябры – вакалісты Андрэй Коласаў, Аляксандр Салаўёў, Марыя Іванова, Арцём Пінчук, Вікторыя Ільяш.

Аўтар аранжаванняў і музычны кіраўнік праекта – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.

Чакаем Вас 1 лістапада ў Белдзяржфілармоніі на яркае і незабыўнае шоў у канцэрце “Ад Бітлз да Куін”!

«От “The Beatles” до “Queen”»: шоу Ольги Колесниковой