“АД КЛАСІКІ ДА РОКА”
29 красавіка адбудзецца грандыёзны канцэрт знакамітага скрыпача Алега Паўлі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь!
Унікальны музыкант, які валодае агаламшальнай энергетыкай і ўзрушальнай мастацкай адвагай, Алег Паўля прэзентуе публіцы сваю інтэрпрэтацыю вядомых класічных, поп- і рок-кампазіцый.
Неверагодная сіла ўплыву саліста ў спалучэнні з велічнай моцай сімфанічнага аркестра здольныя скарыць нават самага дамагальнага гледача.
Праграма “Ад класікі да рока” апярэджвае канцэпцыю новага альбома праекта Paul Ya, які ўбачыць свет у першай палове 2021 года.
За дырыжорскім пультам – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін.