“АДЭСКІМ ВЕЧАРАМ”
Канцэрт выдатнай музыкі з ноткамі цудоўнага адэскага гумару адправіць гледача ў часы, калі на пытанне “Колькі будзе сямю восем?” адказвалі “А мы прадаем ці набываем?”, а для вушэй рабілі прыгожа пачуццёвыя рамансы і габрэйскія мелодыі. На адзін вечар Малая зала філармоніі ператворыцца ў адэскі дворык, дзе незнарок можа выскачыць суседка Софачка, і дзе займацца на скрыпцы хлопчыку а 6 гадзіне раніцы – гэта звычайная справа.
Дуэт адэскай песні “Лімончыкі”, які, уласна, і заварыў гэту кашу, будзе рады бачыць самых чаканы гасцей у добрым здароўі і добрым настроі, і разам з са сваімі сябрамі будзе ствараць атмасферу Адэсы 20-30-х гадоў! Чакаем!
Склад удзельнікаў:
Дуэт “Лімончыкі”
Буба – Яўген Курыльчык вакал, баян
Моня – Дзмітрый Гаўрылік гітара, ударныя,
а таксама:
Наталля Мельнікава – Софачка
Валянціна Дабравольская меца-сапрана
Максім Абравец барытон
Алена Лузан фартэпіяна
Віктар Цімафееў саксафон