Да 40-годдзя калектыву
Ансамбль флейтыстаў “Сірынкс”:
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая
Арцём Нямірскі
Арсен Замтарадзэ
Віктар Аляксееў
Наталля Мурзіна
Інга Картэс
Мастацкі кіраўнік – Ніна Аўраменка
Партыя фартэпіяна – Вадзім Сідараў, Вікторыя Чэлала
У праграме: І.С.Бах, В.А.Моцарт, М.Паганіні, М.Равель, А.Бацыні, Я.Глебаў
“Лаўрэату міжнароднага конкурсу ансамблю флейтыстаў «Сірынкс» – 40 гадоў!
40 гадоў таму – гэта быў унікальны, адзіны ў былым Савецкім Саюзе ансамбль флейтыстаў, які складаўся тады з вучняў школы-адзінаццацігодкі пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі выкладчыцы Ніны Васільеўны Аўраменка.
Ішлі гады. Вучні сталелі, рабіліся прафесійнымі музыкантамі, віртуознымі флейтыстамі. Скончыўшы кансерваторыю, некаторыя з’язджалі працаваць па размеркаванні, таму склад ансамбля перыядычна змяняўся. Цяпер у калектыве – самыя ўстойлівыя, самыя адданыя ансамблеваму музыкаванню энтузіясты: Ларыса Ласоцкая, Арцём Нямірскі, Арсен Замтарадзэ, Віктар Аляксееў, Наталля Мурзіна, Інга Картэс. За раялем – Вадзім Сідараў і Вікторыя Чэлала.
Творчы шлях ансамбля быў цярністы, але, нягледзячы на пандэмію, зачыненыя залы і межы, насуперак усім цяжкасцям і нягодам «Сірынкс» жывы! І гатоў радаваць аматараў камернай музыкі новымі творамі і аранжыроўкамі.
У праграме вы пачуеце творы В.А.Моцарта, М.Паганіні, А.Бацыні, Я.Глебава і інш.”