Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

Ансамбль флейтыстаў “Сірынкс”

Дата: 30.10.2021 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Камерная музыка
В программе:

І.С.Бах – Канцэрт №5 фа мінор для клавіра з аркестрам, BWV 1056 (I ч.) (пералажэнне В.Сідарава)

Я.Глебаў – “Быліна” (пералажэнне Л. Ласоцкай)

В.Казыкін – “Бахіацола” (пералажэнне Л. Ласоцкай)

М.Бертам’е – Тры п’есы з сюіты “Коткі»”

“Персідская блакітная”

“Пума”

“Сіямская”

М.Равель – “Пантаміма” з Другой аркестравай сюіты “Дафніс і Хлоя” (пералажэнне А.Нямірскага)

А.Бацыні – “Карагод гномаў” (пералажэнне Л.Ласоцкай)

А.Рамэра – Саксафонавы квартэт (пералажэнне Л.Ласоцкай)

Фанданга

Хора і танга

Р. дзі Марына – “Язмін” (пералажэнне Л.Ласоцкай)

Р.Гліэр – Канцэрт для каларатурнага сапрана з аркестрам, ор.82 (I ч.) (пералажэнне А.Нямірскага)

Я.Гадэ – “Танга-фантазія” (пералажэнне Л.Ласоцкай)

Да 40-годдзя калектыву

Ансамбль флейтыстаў “Сірынкс”:

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая

Арцём Нямірскі

Арсен Замтарадзэ

Віктар Аляксееў

Наталля Мурзіна

Аліна Канаплянік

Мастацкі кіраўнік – Ніна Аўраменка

Партыя фартэпіяна – Вадзім Сідараў, Вікторыя Чэлала

“Лаўрэату міжнароднага конкурсу ансамблю флейтыстаў «Сірынкс» – 40 гадоў!

40 гадоў таму – гэта быў унікальны, адзіны ў былым Савецкім Саюзе ансамбль флейтыстаў, які складаўся тады з вучняў школы-адзінаццацігодкі пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі выкладчыцы Ніны Васільеўны Аўраменка.

Ішлі гады. Вучні сталелі, рабіліся прафесійнымі музыкантамі, віртуознымі флейтыстамі. Скончыўшы кансерваторыю, некаторыя з’язджалі працаваць па размеркаванні, таму склад ансамбля перыядычна змяняўся. Цяпер у калектыве – самыя ўстойлівыя, самыя адданыя ансамблеваму музыкаванню энтузіясты: Ларыса Ласоцкая, Арцём Нямірскі, Арсен Замтарадзэ, Віктар Аляксееў, Наталля Мурзіна, Інга Картэс. За раялем – Вадзім Сідараў і Вікторыя Чэлала.

Творчы шлях ансамбля быў цярністы, але, нягледзячы на пандэмію, зачыненыя залы і межы, насуперак усім цяжкасцям і нягодам «Сірынкс» жывы! І гатоў радаваць аматараў камернай музыкі новымі творамі і аранжыроўкамі.

У праграме вы пачуеце творы В.А.Моцарта, М.Паганіні, А.Бацыні, Я.Глебава і інш.”

Ансамбль флейтистов «Сиринкс»