Да 250-годдзя з дня нараджэння Л. ван Бетховена
Цыкл канцэртаў “БЕТХОВЕН: ЯГО ПАПЯРЭДНІКІ, СУЧАСНІКІ І ПАСЛЯДОЎНІКІ”
канцэрт першы
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў
Вядучая – Наталля Бондар
«Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” прапануе унікальны цыкл канцэртаў, прысвечаных нямецкаму кампазітару Людвігу ван Бетховену, 250-годдзе з дня нараджэння якога ў гэтым годзе адзначае ўвесь свет. У гэтым шэрагу канцэртаў, які складаецца з трох вечароў, вы пачуеце музыку папярэднікаў, сучаснікаў і паслядоўнікаў выбітнага музыканта. На працягу ўсіх выступаў будуць гучаць музычныя творы – шэдэўры сусветнай камернай і інструментальнай музыкі самога Л. ван Бетховена і таксама іншых кампазітараў, маючых дачыненне да творчасці геніяльнага майстра.
Чакаем усіх слухачоў на нашых канцэртах!»
Інфармацыя пададзена рэдактарам ансамбля салістаў “Класік-Авангард”