Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”: “Местачковыя карцінкі”

Дата: 15.01.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харэаграфія

“МЕСТАЧКОВЫЯ КАРЦІНКІ”

 

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”

Мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянціна Гаявая

 

«15 студзеня а 19 гадзіне ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца сольны канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”.

У першым аддзяленні канцэрта калектыў пакажа яркую, шчырую, напоўненую радасцю і весялосцю праграму “Местачковыя карцінкі” з нумарамі на аснове яўрэйскага фальклору.

Гледачоў чакае сюрпрыз – прэм’ера музычнага нумара з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Фёдара Балабайкі.

У другім аддзяленні канцэрта – кампазіцыі з зімовага цыклу тэатралізаванай праграмы “Беларусы” і іншыя нумары з залатога фонду ансамбля.

У сезон зімовых халадоў, шэрага неба і ранняга змяркання “Харошкі” запрашаюць на дзіўнае і непаўторнае свята высокага харэаграфічнага мастацтва, якое падорыць вам радасць, цяпло, натхненне і добры настрой!»

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”: “Местачковыя карцінкі”