Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”: лялечны монаспектакль “Граф Глінскі-Папялінскі” (паводле п’есы-казкі А.Вольскага)

Дата: 29.01.2021 пачатак у 16:00
Катэгорыя: Моноспектакль

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”

Лялечны монаспектакль паводле п’есы-казкі Артура Вольскага

“ГРАФ ГЛІНСКІ-ПАПЯЛІНСКІ”

Рэжысёр і выканаўца – Вячаслаў Шакалідо

Мастак – Людміла Скітовіч

Кампазітар – Алег Залётнеў

 

29 студзеня на сцэне Малой залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца лялечны монаспектакль “Граф Глінскі-Папялінскі” паводле п’есы-казкі Артура Вольскага.

Артур Вітальевіч Вольскі – слынны беларускі пісьменнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны – па-новаму расказаў на беларускай  мове вядомую еўрапейскую казку Шарля Пэро “Кот у ботах”.

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля ўсіх прыгод і нечаканасцяў, дзякуючы знаходліваму кату, просты хлопец пераўтварыўся ў Графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся Марцін ад гэтага больш значным і шчаслівым? Вы даведаецеся аб гэтым, паглядзеўшы наш спектакль.

Рэжысёр і выканаўца Вячаслаў Шакалідо, мастак Людміла Скітовіч, кампазітар Алег Залётнеў. Прэм’ера адбылася ў 2009 годзе.

Белорусский поэтический театр одного актёра “Зніч”: кукольный моноспектакль “Граф Глінскі – Папялінскі” (по пьесе-сказке А.Вольского)