Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”: монаспектакль “Любіць!” (па А.Вярцінскаму)

Дата: 10.11.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Моноспектакль

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”

Паэтычны монаспектакль “ЛЮБІЦЬ!” (па творах Анатоля Вярцінскага)

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – лаўрэат міжнародных фестываляў Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне – Аляксандр Варановіч

 

«10 лістапада на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца паэтычны монаспектакль “Любіць!”, у які ўвайшлі вершы А.Вярцінскага розных гадоў і паэма “Дажынкі”, прысвечаныя тэме любові. Любоў – аснова ўсяго сутнага, усяго існуючага на зямлі. Усё на свеце цягнецца да яе. Гэтае глыбокае пачуццё робіць бачнай мяжу паміж дабром і злом, маральнасцю і амаральнасцю. Менавіта сіла любові робіць чалавека самаадданым, здольным вынесці цяжкія пакуты, дараваць абыякавасць і нават здраду.

Як цяжка любіць... Здаецца, гэта так проста, але ў рэальнасці любоў часам мае зусім нечаканае праяўленне. Спектакль “Любіць!” пераконвае ў гэтым зноў і зноў. Любоў-страсць, любоў-мілата, а часам любоў-непаразуменне і нават любоў-нянавісць – матывы, пакладзеныя ў аснову спектакля, сталі самым бясспрэчным доказам шматколернасці любові.

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – лаўрэат міжнародных фестываляў Галіна Дзягілева, музычнае суправаджэнне Аляксандр Варановіч. Спектакль ідзе 1 гадзіну 10 хвілін».

Інфармацыя пададзена рэдактарскім аддзелам Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч”

Белорусский поэтический театр одного актёра “Зніч”: моноспектакль «Любить!» (по А.Вертинскому)