“БЕЛЫ ПТАХ”
Канцэрт-прысвячэнне заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Анатолю Кашталапаву
Свае думкi, свае мары
Ён пакiнуў побач з намi –
Музыкай Божай,
Танцам прыгожым.
Канцэрт прысвечаны жыццю і творчасці заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Анатоля Кашталапава (1948–2018) – яркага танцора, мультыінструменталіста, аўтара песень, мастацкага кіраўніка ансамбля “Свята” (2002–2018).
Шырыня і шчырасць душы Музыканта знайшлі сваё адлюстраванне ў яго песнях, музыцы, аранжыроўках, якія будуць выкананы творчымі калектывамі, дзе працаваў Анатоль Кашталапаў. У канцэрце прагучаць прэм'еры песень, напісаныя раней Анатолем Міхайлавічам, але ў свой час не прэзентаваныя публіцы, а таксама вершы Таццяны Маслоўскай, з якой выбітны музыкант стварыў большасць сваіх вакальных твораў.
У канцэрце бяруць удзел:
народная артыстка Беларусі Ядзвіга Паплаўская
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”
Мастацкі кіраўнік – Вячаслаў Статкевіч
Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”
Мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі
Валянціна Гаявая
Ансамбль “Гуляй, казак”
Салістка – Святлана Байдак
Мастацкі кіраўнік – Сяргей Сарокін
заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь
ансамбль песні і танца “Зорачка”
Кіраўнік – Ала Навіцкая
лаўрэат конкурсаў народнай творчасці, тэлепраекта “Талент краiны”
Лізавета Заяц (вучаніца А.Кашталапава)
Узорны хор хлопчыкаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя. Я.А.Глебава г. Мінска
Кіраўнік – Валерый Глушакоў
Рэжысёр канцэрта – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Ніна Восіпава
Аўтар праекта – Алеся Кашталапава