Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Брава, акардэон!”: Мікіта Уласаў (Расія)

Дата: 10.11.2018 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Камерная музыка

“БРАВА, АКАРДЭОН!”: МІКІТА УЛАСАЎ (РАСІЯ)

Мікіта Уласаў — адзін з нямногіх музыкантаў, чые выступленні ў якасці саліста Дзяржаўнага камернага аркестра “Віртуозы Москвы” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова адбываюцца ў Аружэйнай палаце, Гербавай зале Маскоўскага Крамля, ДКЗ “Расія”, залах Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі, Вялікай зале Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы, канцэртнай зале “Дзінтары”(Юрмала, Латвія), Royal Festival Hall (Лондан, Англія).

У якасці саліста камернага аркестра “Віртуозы Москвы” двойчы ажыццявіў вялікі тур па гарадах ЗША, выступіў у “Millenium Hall”, “Carnegie Hall”, “Public Library”, а таксама ўзяў удзел у юбілейным туры аркестра, прысвечаным 30-годдзю калектыва: канцэрты ў 40 гарадах Расіі ад Камчаткі да Калініграда.

Дасягненні музыканта былі адзначаны на самым вышэйшым узроўні: выступленне Мікіты Ўласава было пазначана ў Рымскай кнізе “Лепшыя канцэрты года”; Мікіта з’яўляецца лаўрэатам 30 міжнародных конкурсаў, удзельнікам Міжнароднага Марафону Перамогі, які праводзіўся пад патранатам Прэзідэнта РФ У.У.Пуціна (Лондан, Парыж, Масква).

Талент Мікіты Уласава адзначаны стэпендыямі мэра г. Н.Ноўгарада, губернатара Ніжагародскай вобласці, праграмаў “Новыя імёны”, “Юныя таленты”, “Рускае выканальніцкае мастацтва”, Міжнароднага дабрачыннага фонда Уладзіміра Співакова, Прэзідэнта Расіі У.У.Пуціна, а таксама музыкант з’яўляецца ўладальнікам маладзёжнай незалежнай прэміі “Трыўмф”.

Мікіта Уласаў любіць сцэну, паспяхова выступае на самых розных канцэртных пляцоўках. Ён браў удзел у канцэртах Міжнароднага дабрачыннага фонда Уладзіміра Співакова на Міжнародным фестывалі ў г.Кальмар (Францыя) перад кіраўніцтвам Савета Еўропы, прадстаўнікамі дыпламатычнага і консульскага корпусу ў Страсбургу, перад жыхарамі шахцёрскіх пасёлкаў Валеруа і Амекур, якія стварылі мемарыял савецкім салдатам, што загінулі ў Францыі ў 1941—1945 гг.

У 2017 годзе Мікіта Уласаў стаў уладальнікам прэміі “Трафея свету” ў Францыі.

 

"Браво, аккордеон!": Никита Власов (Россия)