Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

“Час навагодніх цудаў”

Дата: 29.12.2020 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Навагодняя музычная казка для дзяцей

“Час навагодніх цудаў”

Цудоўныя чароўныя ператварэнні, вясёлыя прыгоды казачных персанажаў, арыгінальная харэаграфічная пастаноўка, казачнае светлавое афармленне і неверагоднае жывое гучанне філарманічнага органа!

Калі прыходзіць Новы год? Вядома ж, з апошнім ударам курантаў! А калі гадзіннік зломіцца? Ці наступіць тады Новы год?.. І ўвогуле, хто захоўвае чароўны гадзіннік? Хто з’яўляецца захоўнікам часу?.. Адказы на гэтыя пытанні вы пазнаеце, наведаўшы нашу навагоднюю музычную казку. Захапляльныя пагоні, займальныя прыгоды і нават... Зрэшты, не будзем пакуль раскрываць усе навагоднія сюрпрызы. Вас чакаюць у госці Снягурка, Дзядуля Мароз, Іван Весялун, Васілінка-Весялінка, Каралёва Зларада Першая і іншыя казачныя персанажы.

Чакаем Вас у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі!

Аўтар праекта і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Можар

Аранжавальнік – Уладзімір Курловіч

Балетмайстар-пастаноўшчык – Святлана Рошчына

У галоўных ролях – салісты Белдзяржфілармоніі

У імпрэзе бярэ ўдзел дзіцячы тэатр танца “Фрэскі”

У праграме: М.Глінка, Л. ван Бетховен, С.Пракоф’еў, В.Саўчык

 

Найбліжэйшыя імпрэзы:

30 снежня (серада) 10.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

3 студзеня (нядзеля) 11.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

3 студзеня (нядзеля) 14.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

4 студзеня (панядзелак) 11.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

 

«Время новогодних чудес»