музыка У.Саўчыка
Музычны спектакль для дзяцей
“ЧЫРВОНЫ КАПЯЛЮШЫК НА НОВЫ ЛАД”
(па матывах казкі Шарля Перо “Чырвоны Капялюшык”)
Кампазітар – Уладзімір Саўчык
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Можар
Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Музычнае суправаджэнне – лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Таццяна Лясун фартэпіяна
Наталля Змітровіч домра
Вядучая – Любоў Сыцько
“Чырвоны Капялюшык” – адна з самых папулярных казак для дзяцей ва ўсім свеце. Упершыню гісторыя пра Чырвоны Капялюшык была апублікавана ў 1697 годзе ў Парыжы ў літаратурным зборніку “Казкі матухны Гускі, ці Гісторыі і казкі былых часоў з павучаннямі”. Аўтарам новай, літаратурна-апрацаванай казкі выступіў французскі пісьменнік Шарль Перо. Менавіта ён увёў у сюжэт казачнага аповеда галоўны атрыбут для маленькай гераіні – чырвоны капялюшык.
Інтэрактыўны музычны спектакль для дзяцей “Чырвоны Капялюшык на новы лад” – адна з лепшых тэатральных пастановак у рэпертуары Філармоніі для дзяцей і юнацтва. Жывая музыка, вядомыя персанажы, арыгінальныя касцюмы, яркія дэкарацыі, захапляльны сюжэт і ўвесьчасны дыялог з гледачом падчас імпрэзыя – вось галоўныя кампаненты нашага спектакля.
Па сюжэце казкі Шарля Перо “Чырвоны Капялюшык” добрая маленькая дзяўчынка сустракае хітрага, злога Ваўка, калі нясе піражкі для сваёй хворай Бабулі. Галодны і страшны Воўк з’ядае Чырвоны Капялюшык і яе Бабулю, з-за чаго дзеці часта засмучаюцца, а зусім маленькія пачынаюць плакаць. Таму стваральнікі музычнага спектакля Філармоніі для дзяцей і юнацтва вырашылі прагнаць злога разбойніка з казкі. І дапамагаюць ім гэта зрабіць юныя гледачы. Што з гэтага атрымалася, вы даведаецеся, паглядзеўшы выдатную музычную імпрэзу “Чырвоны Капялюшык на новы лад” 29 сакавіка 2022 г. у Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Пачатак а 11:00.