Музычны спектакль для дзяцей
“ЧЫРВОНЫ КАПЯЛЮШЫК НА НОВЫ ЛАД”
(па матывах казкі Шарля Перо “Чырвоны Капялюшык”)
Музычны спектакль “Чырвоны Капялюшык на новы лад” – яркі творчы праект калектыву Філармоніі для дзяцей і юнацтва. Гэта касцюмаваная інтэрактыўная казка-гульня, у якой юныя гледачы актыўна бяруць удзел у стварэнні новай, займальнай гісторыі аб Чырвоным Капялюшыку.
Захапляльная, цікавая і па-сапраўднаму добрая гісторыя аб маленькай дзяўчынке “ажывае” на вачах у гледачоў. З дапамогай вядоўцы дзеці абіраюць галоўных дзейных персанажаў казкі, размяркоўваюць ролі, адказваюць на пытанні і дапамагаюць артыстам выбудаваць новую сюжэтную лінію ў спектаклі.
У казцы французскага пісьменніка Шарля Перо злы і страшны Воўк намерваецца расправіцца з Чырвоным Капялюшыкам і яе Бабуляй. Тады чаму б не прагнаць злога разбойніка? Можа атрымаецца ўсцерагчы Чырвонага Капялюшыка ад сустрэчы з хітрым злыднем? Вясёлы Зайчык з казкі “Заечкава хатка” зможа стаць новым персанажам у новай гісторыі пра Чырвонага Капялюшыка?
Музычны спектакль “Чырвоны Капялюшык на новы лад” падорыць юным гледачам яркія ўражанні і станоўчыя эмоцыі.
Прэм’ера спектакля “Чырвоны Капялюшык” адбылася ў 2005 годзе на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі. Рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Ласоўскі. Новая версія спектакля была пададзена рэжысёрам-пастаноўшчыкам Таццянай Можар у 2017 годзе і атрымала назву “Чырвоны Капялюшык на новы лад”.
Кампазітар і аўтар тэксту песень – Уладзімір Саўчык
Аўтар лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Можар
Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі