Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Цыкл канцэртаў “Класіка – гэта класна!”: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Дата: 27.04.2024 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

І.Штраус, Д.Шастаковіч

XXXIX Фестываль музыкі “Мінская вясна”

Цыкл канцэртаў “Класіка – гэта класна!

ПАЯДЫНАК ДЗВЮХ “Ш”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі

Яўген Бушкоў

***

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь і яго галоўны дырыжор заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Яўген Бушкоў аднаўляюць праект “КЛАСІКА – ГЭТА КЛАСНА!”. З часу свайго стварэння ў 2003 годзе, гэты асаблівы і ўнікальны па сваёй форме творчы праект маэстра, у якім Яўген Бушкоў выступае яшчэ і апавядальнікам, хутка заваяваў папулярнасць. Цыкл дзённых канцэртаў адрасаваны самай шырокай аўдыторыі слухачоў. Ён цікавы як падрастаючаму пакаленню, дзе ў лёгкай і даступнай форме юныя слухачы далучаюцца да класікі, яе таямніц, сэнсаў і нюансаў, так і дарослым прыхільнікам акадэмічнай музыкі.

27 красавіка ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі вы пачуеце зусім незвычайную праграму цыкла, якая называецца “Паядынак дзвюх “Ш”! У ёй вам трэба будзе стаць сапраўднымі “рэферы” і судзіць бітву двух кампазітараў, якія спаборнічаюць у “лёгкай вагавай катэгорыі”, – дзвюх “Ш”, якія жылі і працавалі ў розных стагоддзях, але сталі вядомымі і папулярнымі – Іагана Штраўса і Дзмітрыя Шастаковіча!

Чые музычныя жарты апынуцца смяшней і чыя фантазія – вынаходлівей? Бо на ўсе кадрылі, полькі і галопа “караля вальсаў” у Дзмітрыя Дзмітрыевіча былі свае адказы!

Яўген Бушкоў, як і раней, застаецца верным свайму галоўнаму пастулату: на канцэртах цыклу “Класіка – гэта класна!” сумна не будзе нікому!

Цикл концертов «Классика – это классно!»: Государственный камерный оркестр Республики Беларусь