Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”: заслужаная артыстка Расіі Людміла Голуб

Дата: 24.12.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Арган
У праграме:

I аддзяленне

Іаган Себасцьян Бах (1685–1750)

– Прэлюдыя і фуга До мажор, BWV 531

– Чатыры Калядныя харалы з “Арганнай кніжачкі”

“Nun komm, der Heiden Heiland”, BWV 599

“Gott, durch deine Güte”,  BWV 600

“Das alte Jahr vergangen ist”, BWV 614

“In dir ist Freude”, BWV 615

Георг Фрыдрых Гендэль (1685–1759)

– “Прыбыццё Царыцы Саўскай” з араторыі “Саламон” для дзвюх труб і аргана

Партыя труб – Яўген Місевіч, Уладзіслаў Няміра

Іаган Себасцьян Бах

– Пастараль, BWV 590

– Таката і фуга Фа мажор, BWV 540

II аддзяленне

Франсуа Куперэн (1668–1733)

– Фрагменты з “Прыходскай месы”

Жан-Філіп Рамо (1683–1764)

– Тры ўрачыстыя арыі для дзвюх труб і аргана

Партыя труб – Яўген Місевіч, Уладзіслаў Няміра

Луі Клод Дакен (1694–1772)

– Наэль (Варыяцыі на калядную тэму)

Сезар Франк (1822–1890)

– Прэлюдыя, фуга і варыяцыя, ор.18 (аўтарская рэдакцыя для аргана і фартэпіяна)

Партыя фартэпіяна – Юрый Гільдзюк

Аліўе Месіян (1908–1992)

– Цыкла “Раство Госпадава”

“Вечныя наканаванні”

“Бог сярод нас”

Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва

“КАЛЯДНЫ АРГАННЫ КАНЦЭРТ

заслужаная артыстка Расіі Людміла Голуб

У канцэрце бяруць удзел:

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Гільдзюк фартэпіяна

артысты Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь

Яўген Місевіч труба

Уладзіслаў Няміра труба

Музыкавед – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая

 

***

Напярэдадні Каляд у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца традыцыйны канцэрт з цыкла музыкаведа Вольгі Савіцкай “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”. 24 снежня на сваю святочную праграму “Калядны арганны канцэрт” запрашае тытулярная арганістка Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі, заслужаная артыстка Расіі Людміла Голуб.

У гэты вечар тысячы труб велічэзнага “Rieger-Kloss” адгукнуцца мноствам галасоў у арганнай музыцы XVII–XX стагоддзяў. У выкананні салісткі, якая захоўвае ўласны сакрэт утаймавання беларускага “волата”, прагучаць творы І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, Фр.Куперэна, Ж.-Ф.Рамо, Л.К.Дакена, С.Франка і А.Месіяна.

Цикл концертов «Шедевры мирового органного искусства»: заслуженная артистка России Людмила Голуб