“ДЗЕЦІ СПЯВАЮЦЬ ДЖАЗ”
Музычная школа Веранікі Яноўскай “Артвакал”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча
Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко
***
“Дзеці спяваюць Jazz” – гэта аўтарскі праект, мэтай стварэння якога з’яўляецца абмен досведам і майстэрствам паміж выбітнымі прафесійнымі джазавымі музыкантамі нашай краіны і юнымі таленавітымі выканаўцамі. На працягу пяці гадоў 1 чэрвеня мы запрашаем гледачоў на гэтае свята музыкі, у якім бяруць удзел дзеці, захопленыя джазам, якія з’яўляюцца пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, удзельнікамі джазавых міжнародных праектаў “Джаз для дзяцей” і “Minsk Winter Jazz”.
У праграме прагучаць кампазіцыі з рэпертуару Элы Фіцджэральд, Джоржа Бенсана, Дзюка Элінгтана, Чыка Карыа і іншых выканаўцаў. Упершыню ў праекце возьме ўдзел Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя. І.Жыновіча, у выкананні якога гледачы змогуць пачуць унікальныя аранжаванні сусветна вядомых і горача любімых джазавых кампазіцый.
Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.