Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Наталля Міхайлава
Арына Аляксеева сапрана
Дзяніс Іваноў барытон
Юры Габрусь, Варвара Царук арган
Музыказнаўца – Наталія Ганул
"Фарэ стварыў адзіную ў сваім родзе Памінальную Імшу, якая адводзіць нас ад страху смерці ў царства чулай яснасці і здзейсненага шчасця"
К. д’Эспазіта (астраном, сучаснік кампазітара)
Нароўні з шэдэўрамі арганнай музыкі Францыі ХІХ-ХХ стагоддзяў у канцэрце прагучыць знакаміты “РЭКВІЕМ” французскага кампазітара і арганіста Габрыэля Фарэ (1845-1924).
Рэквіем Фарэ адрозніваецца арыгінальнай трактоўкай гэтага старадаўняга жанру, да якога ўжо звярталіся В.А. Моцарт, Л. Керубіні, Г. Берліёз, І. Брамс і Дж. Вердзі. Гэта, бадай, адзіны прыклад памінальнага жанру, які не акцэнтуе ўвагу слухача на сцэнах Страшнага Суда. Асноўная яго ідэя – Вера, Супакой, Мір і Любоў, а вобраз смерці ўспрымаецца як доўгачаканае збавенне, пераход да тых вышэйшых сфер, пра якія мрояць філосафы ўсіх часоў і народаў.
Рэквіем Фарэ – унікальны твор, які зусім пазбаўлены налёту змрочнасці: замест адчування смерці нам прапануецца адчуванне спакою, замест смутку – светлы сум, замест пекла – вобразы Рая.