Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Гісторыя судакранання. Моцарт і Гайдн”: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Дата: 25.02.2024 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Харавая музыка
У праграме:

Вольфганг Амадэй Моцарт (1765–1791) – Меса Рэ мажор, KV 194

– Дывертысмент №2 Сі-бемоль мажор, KV 137

Іозеф Гайдн (1732–1809) – Вакальныя квартэты, Hob.XXXVc

“ГІСТОРЫЯ СУДАКРАНАННЯ. МОЦАРТ І ГАЙДН

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

Салісты – Вераніка Чарняўская (сапрана)

Аліна Злебава (меца-сапрана)

Кацярына Мішчанчук (скрыпка)

Алеся Тарасенка (скрыпка)

Алена Прановіч (альт)

Кацярына Акавіцкая (віяланчэль)

Іван Фінскі (фартэпіяна)

Варвара Царук (клавесін)

***

Моцарт і Гайдн – два класікі, два геніі.

Іх шляхі перасекліся ў Вене ў 1781 годзе, і з той пары паміж кампазітарамі завязалася цеснае сяброўства без наймалога намёку на суперніцтва. На той момант кар’ера Іозефа Гайдна імкліва расла, а Вольфганг Амадэй Моцарт толькі ўвайшоў у венскае музычнае жыццё.

Моцарт неаднаразова паказваў Гайдну свае сачыненні, хоць і не быў яго вучнем. Гайдн, у сваю чаргу, рэкамендаваў сябра заказчыкам, дадаючы, што лепш кампазітара імя не адшукаць, прызнаючыся: “Прабачце, што выказвыюся так адкрыта, але я вельмі кахаю гэтага чалавека”.

Творчае судакрананне двух выбітных музыкантаў узаемна адбілася на іх музычнай мове і стылі.

У канцэрце 25 лютага прагучаць вакальныя і інструментальныя сачыненні ранняга перыяду творчасці Моцарта і ўзоры познага стылю Гайдна.

Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь выканае Месу Рэ мажор (K.194) Вольфганга Амадэя Моцарта, напісаную кампазітарам на заказ архібіскупа Ераніма Каларэда, вядомага суровымі патрабаваннямі да царкоўнай музыкі. Аднак, нягледзячы на абмежаванні архібіскупа, якія скоўвалі фантазію кампазітара, Моцарт стварыў твор, напоўнены прыгажосцю і натхненнем.

Вакальная спадчына Іозефа Гайдна будзе прэзентавана вакальнымі квартэтамі, што рэдка гучаць у Мінску і былі створаны вялікім класікам на паэтычныя тэксты розных аўтараў у апошні перыяд жыццёвага і творчага шляху.

Канцэртную праграму ўпрыгожыць Дывертысмент №2 Сі-бемоль мажор ( KV 137) Моцарта для струннага квартэта.

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.

У канцэрце бяруць удзел: Кацярына Мішчанчук (скрыпка), Алеся Тарасенка (скрыпка), Алена Прановіч (альт), Кацярына Акавіцкая (віяланчэль), Вераніка Чарняўская (сапрана), Аліна Злебава (меца-сапрана), Варвара Царук (клавесін), Іван Фінскі (фартэпіяна).

Канцэрт у адным аддзяленні.

«История соприкосновения»: Государственный камерный хор Республики Беларусь