М.Глінка, А.Дворжак, А.Глазуноў, А.П’яцола, А.Літвіноўскі, А.Маркес, Д.Лойка
“ГОЛАС ЭПОХІ”
Аркестр саксафонаў “BELSAXO”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Павел Казак
Саліст – лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў
Мікіта Пятроў
Вядучая – Марыя Ісаева
***
Адным з самых папулярных інструментаў у наш час з’яўляецца саксафон. У кожнага свае асацыяцыі і чаканні, але гэты інструмент заўсёды іх перасягае. 3 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адзіны ў Беларусі аркестр саксафонаў “BELSAXO” прэзентуе новую праграму “ГОЛАС ЭПОХІ”. Мы зможам паказаць увесь спектр магчымасцяў гэтага інструмента. Рознастылёвая і разнажанравая палітра дапаможа атрымаць асалоду ад голаса эпохі спаўна!
Аркестр “BELSAXO”, які быў створаны ў 2019 годзе, – універсальная творчая каманда. Ёй пад сілу выкананне як музыкі барока і класіка-рамантычнай эпохі, гэтак і джаза, і твораў сучасных кампазітараў. Яго заснавальнік, мастацкі кіраўнік і дырыжор – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Павел Казак. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, саксафаніст, выкладчык, дырыжор, аранжоўнік, удзельнік квартэта саксафаністаў “SAXAS”.
Саліст – лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, артыст заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь” імя М.Я.Фінберга, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, удзельнік квартэта саксафаністаў “SAXAS” Мікіта Пятроў.
У састаў аркестра ўваходзяць саксафаністы розных пакаленняў – прафесійныя музыканты, студэнты і навучэнцы розных навучальных устаноў краіны, з’яднаныя агульнай ідэяй, – папулярызацыяй мастацтва ігры на саксафоне.
Вядучая – актрыса тэатра і кіно, рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі Марыя Ісаева.
У канцэртнай праграме “Голас эпохі” прагучаць творы М.Глінкі, А.Дворжака, А.Глазунова, А.П’яцолы, А.Маркеса, А.Літвіноўскага, Д.Лойкі.