Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Гранд-канцэрт “Калядныя сустрэчы”

Дата: 10.01.2021 пачатак у 16:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Музычная школа Арцёма Шаплыкі запрашае на Гранд-канцэрт “КАЛЯДНЫЯ СУСТРЭЧЫ”!

Гэты канцэрт-сустрэча прызначаны перш за ўсё для з’яднання, камунікавання, музыкавання і магчымасці выступіць на сцэне не толькі выканаўцам-прафесіяналам, але і аматарам.

У праграме сольная і ансамблевая музыка для голасу, флейты, кларнета, скрыпкі, гітары, фартэпіяна:

– творы акадэмічнай музыкі (Бах, Бетховен, Гайдн, Моцарт, Шапэн, Шуман і іншыя кампазітары);

– сучасныя кампазіцыі, музыка з кінастужак;

Канцэрт пройдзе ў двух аддзяленнях:

– дзеці – ад 3 до 16 гадоў

– дарослыя – ад 17 до 84 гадоў

Сярод навучэнцаў школы – лаўрэаты міжнародных музычных конкурсаў, дзеці-вундэркінды, IT-шнікі, бізнэсмены, і ўсе, хто проста любіць музыку і хоча навучацца ў атмасферы дабра і цеплыні.

У школе вучацца дзеці, а таксама дарослыя рознага ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі.

Па пытаннях удзелу ў канцэрце / навучанні ў школе тэлефануйце па тэл. +375297812237 ці звяртайцеся на e-mail: info@artgrand.by

Квіткі ў арганізатараў

 

Гранд-концерт «Рождественские встречи»