Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

«Гравітацыі насуперак»: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Дата: 31.03.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

"ГРАВІТАЦЫІ НАСУПЕРАК"

 

У праграме: вакальная і інструментальная музыка Каміля Сен-Санса, Клода Дэбюсі, Станіслава Манюшкі                                                                                  

а таксама Ільдэбранда Піцэцці «Messa di Requiem» для змешанага хору a capella (прэм'ера)

 

Толькі чалавек супраціўляецца кірунку гравітацыі. Ён заўсёды хочыць падаць уверх…

Фрыдрых Ніцшэ

Мастацкі час твора – асаблівая катэгорыя, у якой заканамернасці фізічнай рэальнасці не маюць поўнай улады. Вобразы жывуць у часе, які ў адрозненне ад рэальнага, не з'яўляецца накіраваным толькі з мінулага ў будучыню, але можа перажываць розныя змены – сціскацца або расцягвацца, спыняцца і нават вяртацца…

Канцэпцыя канцэртаў Заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь з цыклу «Гравітацыі насуперак» адлюстроўвае адметную асаблівасць музыкі – здольнасць пераадольваць законы рэальнага часу, выходзіць за межы прасторы.

31 сакавіка на сцэне Малай залы Белдзяржфілармоніі вы атрымаеце асалоду ад прыгажосці французскага рамантызму, празрыстай лёгкасці імпрэсіянізму і складнасці італьянскага неакласіцызму.

У канцэрце бяруць удзел запрошаныя салісты: Іван Фінскі і Іван Сцепанцоў фартэпіяна

Канцэрт суправаджаюць відэаілюстрацыі.

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.

Канцэрт у адным аддзяленні зацікавіць самую шырокую аўдыторыю.

"Вопреки гравитации": Государственный камерный хор