Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Густаў Малер. “Песня аб зямлі”

Дата: 01.03.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Густаў Малер. “Песня аб зямлі”

на вершы кітайскіх паэтаў для кантральта, тэнара і аркестра

(версія для камернага аркестра А.Шонберга і Р.Рына)

 

Наталля Акініна меца-сапрана

Юрый Гарадзецкі тэнар

 

Ансамбль “Камерныя салісты Мінска”

Галіна Мацюкова флейта

Арцём Атаманаў габой

Надзея Рэнанская ангельскі ражок

Дзяніс Парэчын кларнет

Віктар Пузыня кларнет

Віталь Карабухін валторна

Павел Кузюковіч валторна

Алена Мальцава скрыпка

Аляксей Загорскі скрыпка

Святлана Папова скрыпка

Аляксандра Іванова альт

Міхаіл Радунскі віяланчэль

Міхаіл Нікалайчык кантрабас

Вадзім Матлаш баян

Паліна Задрэйка фартэпіяна

Валерыя Рыбінская ўдарныя

Ігар Аўдзееў ударныя

Дырыжор – Дзмітрый Зубаў

 

«“Кітайская флейта” (зборнік старажытнай кітайскай паэзіі) аднойчы трапіла ў рукі Густава Малера і не магла не загучаць. Кампазітар напісаў адзін з самых геніяльных твораў. Экзатычны тэкст кітайскіх паэтаў VIII–IX стагоддзяў ператварыўся ў сучасны твор і стаў асновай самай экспрэсіўнай у свеце партытуры.

“Песня пра зямлю” Густава Малера — трагічная споведзь: “…глыбока асабістае з усяго, што я напісаў…”, першая ў свеце сімфонія, дзе сродкам выразнасці ёсць вакал, а кожная частка падмуркам мае паэтычнае слова.

Пры жыцці Г.Малер так і не пачуў свой твор выкананым. Напісаны для двух салістаў і сімфанічнага аркестра, геніяльны твор існуе ў некалькіх версіяй для салістаў і камернага аркестра.

Версію А.Шонберга, завершаную Р.Рынам, прапануе мастацкі кіраўнік і дырыжор камернага ансамбля “Салісты Мінска” Дзмітрый Зубаў.

Музычная падзея адбудзецца 1-га сакавіка а 19 гадзіне на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.»

Ларыса Сімаковіч

Густаў Малер. “Песня аб зямлі”