Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

"Харавыя легенды"

Дата: 02.11.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка

 

“ХАРАВЫЯ ЛЕГЕНДЫ”

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла

Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы

Дырыжор – Вольга Янум

 

Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Дырыжор – Інэса Бадзяка

 

Вядучыя харавыя калектывы Мінска і Гомеля

 

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі

Аляксандр Анісімаў

 

У праграме:

Дж.Вэрдзі, А.Барадзін, Б.Брытэн, А.Багатыроў,

 

У рамках праекта “Харавыя легенды” 2 лістапада адбудзецца доўгачаканая музычная падзея – у выкананні больш за 300 музыкантаў прагучаць шэдэўры нацыянальнай і сусветнай харавой музыкі на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50).

Другі канцэрт цыкла “Харавыя легенды” прадстаўлены імёнамі чатырох кампазітараў: А.Багатырова (Беларусь), А.Барадзіна (Расія), Б.Брытэна (Англія), Дж.Вэрдзі (Італія).

Беларуская асацыяцыя харавых дырыжораў (Belarusian Choral Directors Association) збірае прыхільнікаў харавога мастацтва на грандыёзным музычным вечары, асаблівасцю якога стане творчая супраца юных музыкантаў Рэспублікі (студэнтаў БДАМ, БНТУ, БДУ, БДПУ імя М.Танка, МДЛУ; навучэнцаў ГДКМ імя Н.Ф.Сакалоўскага, МДМК імя М.І.Глінкі; вучняў ДМШМ №1 імя Л.П.Александроўскай, ДМШМ №10 імя Я.А.Глебава, ДКМ імя І.В.Ахрэмчыка) і прафесійных беларускіх выканаўцаў (Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р.Шырмы). У канцэрце таксама возьмуць удзел салісты – Ірына Крыкунова, Канстанцін Батурын, Ігар Бандарэвіч, Вольга Маліноўская, Анастасія Храпіцкая.

У канцэртнай праграме будуць прадстаўлены розныя харавыя і вакальна-інструментальныя жанры. Сярод іх – харавыя мініяцюры (А.Багатыроў, А.Барадзін); святочная сюіта “A Ceremony of Carols” (“Цырымонія гімнаў”) Б.Брытэна; класіка беларускай харавой літаратуры – паэма “Казка пра мядзведзіху” А.Багатырова; знакамітыя “Палавецкія скокі з хорам” з оперы “Князь Ігар” А.Барадзіна і інш.

Кульмінацыяй музычнага вечара будзе выкананне “Libera me” з Рэквіема Дж.Вердзі пры ўдзеле асноўнай салісткі Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя П.І.Чайкоўскага Ірыны Крыкуновай, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Аляксандр Анісімаў), Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р.Шырмы (галоўны дырыжор – Вольга Янум), Студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка) і інш.

Запрашаем Вас на грандыёзную харавую падзею гэтай восені – канцэрт цыкла “Харавыя легенды: Дж.Вэрдзі, А.Барадзін, Б.Брытэн, А.Багатыроў”, які адбудзецца 2 лістапада а 19 гадзін у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі!

Кантактныя тэлефоны: +375 29 1138024, +375 29 1240947, +375 29 6161806

http://bcda.hor.by

"Хоровые легенды"